У рамках адзінага Дня інфармавання раён наведаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар

На сустрэчы з калектывам райбальніцы Канстанцін Андрэевіч коратка пазнаёміў з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, асноўнымі планамі развіцця рэгіёна на 2013 год, адзначыўшы, у прыватнасці, і значную ролю медыкаў у тых поспехах, якія дасягнуты. Канстанцін Андрэевіч больш спыніўся на праведзенай рабоце па мадэрнізацыі медыцынскіх устаноў Брэстчыны, расказаў пра перспектывы развіцця медыцынскай сферы, у прыватнасці, нашага раёна. Перад сустрэчай з калектывам кіраўнік вобласці наведаў аддзяленні бальніцы, паліклініку, пагутарыў з кіраўніцтвам установы. Што датычыцца рэканстукцыі бальнічных аб’ектаў, то трэба зрабіць у гэтым плане яшчэ нямала, хаця ў апошнія гады і нямала зроблена. Патрабуецца фінансавая падтрымка для правядзення рамонту хірургічнага аддзялення, будынку для дзённага стацыянара. Канстанцін Андрэевіч адзначыў, у прыватнасці, што ў маі гэтага года будзе завершана будаўніцтва ліфтавага памяшкання хірургічнага корпуса, у І паўгоддзі работы па рэканструкцыі корпуса дзённага стацыянара таксама будуць завершаны. Губернатар адзначыў, што калі будзе тэндэнцыя перавышэння росту даходнай часткі абласнога бюджэту, то, магчыма, удасца і сёлета пачаць рамонт усяго хірургічнага корпуса.
Усё, што робіцца ў сацыяльна-эканамічнай сферы, накіравана на паляпшэнне якасці жыцця людзей.
— Наша галоўная заваёва, — адзначыў Канстанцін Андрэевіч, — гэта нараджальнасць. Брэстчына па выніках мінулага года выйшла на першае месца ў краіне па гэтаму паказчыку. У нас самая высокая нараджальнасць і самая нізкая смяротнасць. Значыць, ідзе натуральны прырост насельніцтва вобласці.
Наш жа раён па гэтых паказчыках выглядае некалькі горш на фоне іншых. Губернатар пажадаў медыкам лепш працаваць па выяўленню злаякасных новаўтварэнняў, больш прадметна займацца вырашэннем праблемы недахопу вузкіх спецыялістаў – накіроўваць на мэтавую падрыхтоўку ў медустановы мясцовых выпускнікоў.
Канстанцін Андрэевіч падкрэсліў, што медустановы раёна не застануцца па-за ўвагай улады, работа па іх рэканструкцыі і мадэрнізацыі будзе працягнута. Уражанне ад сустрэчы з медыкамі ў яго такое: тут працуе калектыў прафесіяналаў, які хварэе за сваю справу.
Наведванне СШ № 2 у праграме знаходжання кіраўніка вобласці запланавана не было. Такія моманты ў паездках, як сказаў Канстанцін Андрэевіч, даюць магчымасць даведацца, наколькі камфортна ў калектыве жыць і працаваць. На прыкладзе другой школы Канстанцін Андрэевіч пераканаўся, што тут чысціня і парадак, што тут сапраўды такія ўмовы створаны ў паўсядзённым жыцці, што тут няма ніякай паказухі.
— Я застаўся задаволены школай, — адзначыў ён.
***
У той жа дзень Канстанцін Сумар правёў прыём грамадзян у райвыканкаме. Да губернатара звярнулася 15 жыхароў раёна.
Былую работніцу Хмялёўскай школы Святлану Аляксееўну Максімук, якая прыехала па просьбе жыхароў вёскі, хвалюе лёс будынку школы, што была з-за некамплектнасці закрыта ў мінулым годзе.
— Школа пабудавана ў 1974 годзе. Яна двухпавярховая, памяшканне добрае, агароджанае, плошчай 1400 кв. м. Шкада, што прыдзе ў заняпад…
Канстанцін Андрэевіч супакоіў жанчыну. Будынак школы, сказаў ён, будзе функцыянаваць. Хутчэй за ўсё тут будзе дзіцячы аздараўленчы лагер. Вобласць дапаможа фінансавымі сродкамі па прывядзенню ў парадак харчблока, душавых, санвузлоў.
Найбольш пытанняў датычылася газіфікацыі вёсак, працаўладкавання, выдзялення і будаўніцтва жылля. Многія з іх былі вырашаны на месцы, некаторыя патрабуюць дадатковага вывучэння і ўзяты на кантроль.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час знаходжання Канстанціна СУМАРА на Маларытчыне.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 23.02.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У рамках адзінага Дня інфармавання раён наведаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар: 1 комментарий

  • 26.02.2013 в 11:43 дп
    Permalink

    » У час знаходжання Канстанціна СУМАРА на Маларытчыне…» Сапраўды, рэдкая, а б сказаў гістарычная з’ява…))

Добавить комментарий


www.shah21.com.ua

https://www.best-cooler.reviews/

посмотреть