Мужчыны былі, ёсць і будуць!

Сёлета мы адзначаем 95-гадавіну стварэння Узброеных Сіл. З гэтай датай у свядомасці кожнага з нас асацыіруецца стварэнне Чырвонай Арміі, вялікая Перамога над фашызмам. Заканамерна, што Рэспубліка Беларусь стала пераемнікам усяго лепшага, што было ў Савецкім Саюзе.
Захаванне ваеннай бяспекі нашай краіны сёння ажыццяўляецца ў прынцыпова новых геапалітычных і эканамічных умовах – ва ўмовах незалежнай суверэннай дзяржавы РБ. Гэта значыць, ва ўмовах, калі толькі мы самі адказваем за лёс сваёй Айчыны.
Асноўнай задачай Узброеных Сіл РБ з’яўляецца падтрыманне здольнасці ў любых умовах ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстановак гарантаваць стабільнае развіццё краіны.
За апошнія гады ў гэтых адносінах зроблена нямала. Працягвалася работа па аптымізацыі структуры Узброеных Сіл, прывядзенню яе ў адпаведнасць з аб’ёмам і характарам ускла­дзеных на іх задач. Завершана стварэнне ўласнай сістэмы ваеннай адукацыі. Створаныя дыферэнцыраваная сістэма прызыву і колькасць арміі, што адпавядае эканамічным магчымасцям дзяржавы, дазваляюць прызываць ва Узброеныя Сілы і іншыя воінскія фарміраванні найбольш здаровых і псіхалагічна ўстойлівых маладых людзей, пазітыўна настроеных на службу ў арміі.
Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што ў РБ дасягнуты станоўчыя вынікі па ўсіх накірунках будаўніцтва Узброеных Сіл, падтрымліваецца высокі аўтарытэт арміі, які па ступені даверу грамадзян краіны традыцыйна знаходзіцца на першых месцах сярод органаў сістэмы захавання бяспекі. Усе гэтыя вынікі сталі магчымымі дзякуючы кіраўніцтву і асабістаму ўдзелу ў працэсе будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Першаступенная ўвага ўдзяляецца выхаванню ў нашых грамадзян патрыятызму і фарміраванню ў іх пачуцця адказнасці за абарону Айчыны. І наша агульная справа – забяспечыць пераемнасць традыцый, заснаваных на любві да Радзімы, гатоўнасці да яе абароны, у першую чаргу ў прадстаўнікоў маладога пакалення. Вялікую работу па героіка-патрыятычнаму выхаванню моладзі праводзяць у нашым раёне ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Васіль Маркаў, Іван Шыцікаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый: “Беларускага саюза афіцэраў” – Генадзь Антонаў, Анатоль Брухавецкі, “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” – Мікалай Базылюк, Сцяпан Наумчык, Іван Анішчук, Васіль Бягеза і многія іншыя.
Шчыра віншую са святам усіх тых, хто прысвяціў сваё жыццё арміі, хто добрасумленна нясе нялёгкую службу, хто аддае свае лепшыя гады высакароднай справе служэння Айчыне, хто сваім розумам, ведамі і вопытам садзейнічае ўмацаванню абароназдольнасці нашай краіны. Жадаю ветэранам вайны і Узброеных Сіл, ваеннаслужачым, усім жыхарам раёна міру і шчасця, здароўя і дабрабыту, новых поспехаў у службе і працы на карысць роднай Беларусі.
Алег ШЫШАЦКІ, ваенны камісар Маларыцкага райваенкамата.

Опубликовано в «ГЧ» 23.02.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий