АБАВЯЗАК УСПЫХНУЎ ПОЛЫМЕМ

Начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 райаддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Багатка прызнаўся, што ноч з 21 на 22 лютага была асабліва неспакойнай. На працягу сутак 3 разы давялося выязджаць па выкліках. А ў 01.59 хвілін у тую ж ноч паступіла яшчэ адно паведамленне аб пажары на вул. Маякоўскага ў Маларыце. І калі дыспетчар Аляксандр Шаюк паведаміў пра гэта, каманда выратавальнікаў была, вядома ж, у поўнай баявой гатоўнасці. Праз 2 хвіліны яны былі ўжо на месцы здарэння.
— Калі пад’ехалі да дома, — расказваў Юрый Багатка, -убачылі, што дом увесь задымлены, языкі полымя. А любы пажар у доме – гэта верагоднасць знаходжання там людзей. І калі вадзіцель Мікалай Хведарук, а ён праз акно заўважыў людскія сілуэты, паведаміў, што ў доме нехта ёсць, галоўнай задачай было выратаваць людзей, бо самім ім было праблематычна выбрацца з дома.
А там, як высветліла звяно разведкі, знаходзіліся 4 чалавекі. Яны засталіся жывымі, дзякуючы ўмелым і высокапрафесійным дзеянням супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Між іншым, гаспадыня дома не толькі дзякавала выратавальнікам за тое, што выратавалі жыццё, але і прызналася, што шкадуе, чаму своечасова не ўстанавіла аўтаномны пажарны апавяшчальнік у доме.
Так, на рахунку нашых выратавальнікаў – яшчэ 4 выратаваныя жыцці. Значыць, нездарма яны лепшыя ў вобласці, нездарма пераходны кубак Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС імя Ф. І. Талатыніка прыехаў у Маларыту.
***
Стала вядома, што кіраўніцтва райаддзела МНС збіраецца заахвоціць супрацоўнікаў, якія ў тую ноч бездакорна выканалі свае службовыя абавязкі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: злева направа пажарны Дзмітрый ШЫМАНЧЫК, вадзіцель Мікалай ХВЕДАРУК, начальнік каравула Юрый БАГАТКА, вадзіцель Андрэй НАЎРАСЮК і камандзір аддзялення Мікалай ПЛЯХАНАЎ.
Фота Святланы МАКСІМУК.

Опубликовано в «ГЧ» 27.02.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


in detail

yarema.ua/materiali/rimskie-shtori-yaponskie-shtori-frantsuzskie-shtori-italyanskie-shtori

https://adulttorrent.org