Будучыня пачынаецца з навукі

У Брэсце прайшла абласная канферэнцыя (конкурс вучнёўскіх даследчых работ) “З навукай у будучыню”. Работа ў ёй была арганізавана ў 16 секцыях.
Пераможцы 8-й раённай навукова-даследчай канферэнцыі “Дзеці. Творчасць. Інтэлект” і 5-й раённай навукова-даследчай канферэнцыі вучняў пачатковай школы “Я – даследчык”спачатку бралі ўдзел у завочным абласным адборачным этапе. Па яго выніках на заключным этапе гонар Маларытчыны абараняла 5 работ. Дыпломамі І ступені адзначаны работы: Ульяны Шпетнай “Форма і трываласць геаметрычных фігур: інжынерныя вопыты з выкарыстаннем паперы” ў секцыі “Вопытна-эксперыментальная дзейнасць” (3 “А” клас, раённая гімназія, кіраўнік – Н.А.Шпетная) і Вікторыі Панасюк “Некаторыя асаблівасці гаворкі вёскі Мельнікі” ў секцыі “Беларуская мова” (11 “Б” клас, раённая гімназія). За свае даследаванні Юрый Уласюк (11 “Б” клас, раённая гімназія, кіраўнік – І.І.Сацюк), Ганна Алесік (8 “В” клас, раённая гімназія, кіраўнік – А.В.Ляўковіч), Настасся Кавальчук і Ірына Карнеева (4 клас, Хаціслаўская СШ, кіраўнік – Т.А.Панамарэнка) ўзнагароджаны пахвальнымі водзывамі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ульяна Шпетная і Вікторыя Панасюк, вучні раённай гімназіі – пераможцы абласной канферэнцыі “З навукай у будучыню”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2.03.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.