“СПОРТ – ГЭТА ЗДАРОЎЕ”

Менавіта пад такім дэвізам у спартыўнай зале дзяржаўнага прафесійнага ліцэя прайшлі спартыўныя спаборніцтвы, у якіх прынялі ўдзел вучні першай і другой гарадскіх школ, навучэнцы дзяржаўнага прафесійнага ліцэя і члены маладзёжнага атрада аховы правапарадку. Мэта спаборніцтваў – прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя заняткаў фізічнай культурай і спортам. Спаборніцтвы складаліся з трох этапаў. Трэба было паказаць сваю вытрымку ў падцягванні на перакладзіне, прадэманстраваць моц у падыманні гіры і праявіць трапнасць у дартсе. У першых двух конкурсах перамог навучэнец ДзПЛ СВ Аляксандр Кульчынскі. А ў спаборніцтвах па дартсу не было роўных Юрыю Леўчуку з СШ №1.
Пераможцы, безумоўна, не засталіся без узнагарод.
Надзея ПСТЫГА, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.
НА ЗДЫМКУ: у час спаборніцтваў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2.03.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


форд киев

gazon.net.ua

www.majbutne.com.ua