Кадравае пытанне за адзін дзень не вырашыш

Мяркуючы па выніках дзейнасці за мінулы год і па тых паказчыках, пра якія гаварылі ў сваіх выступленнях кіраўнік СВК “Хаціслаўскі” Васіль Пішчык, спецыялісты гаспадаркі, 2012 год быў не зусім удалым для кааператыву. Не выкананы паказчык па валавой вытворчасці зерня, недастаткова нарыхтавана кармоў, асабліва сена і сенажу. А гэта, зразумела, не магло не адбіцца і на жывёлагадоўлі. І хоць цяпер тут намецілася станоўчая тэндэнцыя, яна не стабільная, гаварыў Васіль Васільевіч, бо няма стабільных кармоў.
Што хаціслаўцам найбольш перашкодзіла? Не толькі капрызы надвор’я.
— Увесь машынна-трактарны парк амаль зношаны, — гаварыў старшыня. — Існуе праблема з корманарыхтоўчай тэхнікай, якая вельмі часта выходзіла са строю. Не хапала і працоўных рэсурсаў. Не ўсе, задзейнічаныя на корманарыхтоўцы, па-гаспадарску адносіліся да сваіх абавязкаў. А гэта ў канчатковым выніку і дало далёка не лепшыя вынікі.
Зрэшты, пра кадравы дэфіцыт гаварыў не толькі кіраўнік СВК, але і галоўны заатэхнік Эма Харык.
— Асабліва востра стаіць кадравая праблема, — гаварыла Эма Міхайлаўна, — на Мельніцкай ферме. Каб даць выхадны тутэйшым даяркам, аператараў возяць з іншых фермаў. Не хапае ў гаспадарцы і зоаветспецыялістаў.
Не ўсё добра і ў плане вытворчай дысцыпліны, не выжыты факты п’янства, крадзяжоў, не ўсе дбаюць пра грамадскае, як пра сваё, пра што сведчаць наступныя факты.
60 адміністрацыйных пра­вапарушэнняў, па словах участковага Мікалая Радцэвіча, было выяўлена летась у СВК “Хаціслаўскі”. 32 пратаколы было скла­дзена на работнікаў, якія на працоўным месцы былі ў стане алкагольнага ап’янення. 3 чалавекі былі прыцягнуты да адказнасці за кіраванне транспартам у нецвярозым стане.
Вядома ж, калі б у гаспадарцы была чарга на працаўладкаванне, з такімі работнікамі смела можна было б развітвацца. Але ўся бяда ў тым, што моладзь неахвотна застаецца ў вёсцы.
— І тут трэба, — гаварыў былы старшыня гаспадаркі Леанід Іванавіч Ляонаў, — мэтанакіравана працаваць. Бо кадравае пытанне за адзін дзень не вырашыш. На думку Леаніда Іванавіча, з маладымі неабходна ўмела весці прафарыентацыйную работу, калі яны вучацца яшчэ ў школе.
На адпаведны ўзровень павінны быць пры гэтым пастаўлена і культурна-масавая, і спартыўная работа. А менавіта так, каб маладым не хацелася ісці ў магазін па спіртное, а каб іх штодзённа цягнула ў Дом культуры, у спартыўныя секцыі.
Немалаважную ролю, безу­моўна, адыгрывае і заработная плата. На жаль, сёння яна ў цэлым па гаспадарцы крыху больш за 2 мільёны, хаця ў механізатараў – 2750000, у аператараў машыннага даення – 2529000, у вадзіцеляў – 2036000 рублёў.
— Чым больш у калектыве маладых, — правільна заў­важыў Васіль Пішчык, — тым больш у ім жыццёвай сілы.
Для замацавання на вёсцы маладых немалаважна ўсё, пра што гаварылі, — адзначаў кіраўнік гаспадаркі, — у тым ліку і зарплата.
Для павышэння яе сам Васіль Васільевіч бачыць толькі адзін шлях – нарошчваць аб’ёмы вытворчасці і зніжаць сабекошт сельгас­прадукцыі.
На сходзе прысутнічаў і выступіў старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Губей.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у той дзень вадзіцель Вадзім СМАЛЬ адзначыў свой дзень нараджэння, з чым не забыў павіншаваць яго і галоўны інжынер гаспадаркі Сяргей Тамашук.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 6.03.2013 г.

Добавить комментарий


анавар купить

101binaryoptions.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!