Адна любоў на ўсіх

— Я ўпэўнена, — кажа Жанна Барысаўна Кібальнік, — што якімі б самастойнымі і самазадаволенымі ні здаваліся нашы сучасніцы, іх прырода застаецца ўсё той жа: любіць, кахаць,не быць абыякавай да тых, хто побач. Ні багацце, ні магутнасць, ні ўлада не ў сілах даць жанчыне паўнату шчасця, яго гармонію, суладнасць існавання. Яна набывае душэўны спакой толькі тады,калі любіць і можа клапаціцца пра іншых.
Жанна Кібальнік нарадзілася на Украіне. Абставіны склаліся так, што ўся сям’я пераехала жыць у Маларыту. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла вучыцца ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна. Працавала выхавальнікам. А затым…
— Я сэрцам адчула, што мае духоўныя і фізічныя сілы ўмацаваліся, калі ў 2000 годзе прыйшла працаваць у медыка-сацыяльны цэнтр, што функцыянаваў пры раённай арганізацыі грама­дскага аб’яднання “Чырвоны Крыж”. Менавіта тут, дапамагаючы адзінокім, даглядаючы за людзьмі, якія фізічна абмежаваны, зразумела, у чым хаваецца сіла і шчасце жанчыны.
Жанчына 4 гады працавала ў сацыяльным прытулку з дзецьмі, якія сталі не патрэбны ўласным бацькам. Жанна Барысаўна звярнула ўвагу на двух братоў – Антона і Васіля. Сумныя вачаняты першага хлопчыка пастаянна не давалі спакою жанчыне. Здавалася, што нейкі нявыказаны боль, уласная драма прысутнічалі ў іх. Ад аднаго погляду сэрца, здавалася, нямела. Лёс дзяцей трывожыў, не пакідаў ні на хвіліну.
— Нарэшце, на сямейным савеце было вырашана, што ў маіх ўласных дочак Аліны (тады яна вучылася ў 11 класе) і Вікторыі (была 3-класніцай) будуць малодшыя браты. Антон і Васіль адразу лёгка ўвайшлі ў сям’ю. Здавалася, што ў нас хлопцы жывуць даўно. Аднак праз некаторы час з імі давялося развітацца, бо родная цётка вырашыла забраць іх да сябе.
Зараз у сям’і Жанны Кібальнік жыве Анжаліка. Жанчына палюбіла яе душой і сэрцам. Анжаліка вучыцца на выдатна, займаецца музыкай, добра спявае, танцуе, іграе ў спектаклях, марыць стаць перакладчыцай. Жанну Барысаўну называе толькі мамай, лічыць яе самай лепшай сяброўкай на свеце, самым дарагім чалавекам.
Усю цеплыню сэрца, свае навыкі Жанна Кібальнік імк­нецца перадаць дочкам. А яшчэ жанчына плануе папоўніць сваю сям’ю дзецьмі, акружыўшы іх клопатам і любоўю. У гэтым, на думку Жанны Барысаўны, і ёсць глыбінны сэнс жыцця жанчыны.
***
З восені 2007 г. Жанна Кібальнік узначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, асноўная мэта якой – дапамога людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
Нядаўна Жанна Барысаўна прымала ўдзел у абласным конкурсе “Жанчына года-2012”. У намінацыі “За актыўную грамадскую дзейнасць” яна заняла ганаровае ІІ месца.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.03.2013 г.

Добавить комментарий


http://www.salon-svadebny.com.ua

ремонт киев

еще по теме sledoc.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!