15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі РБ

15 сакавіка наша краіна адзначае Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Шчыра віншуем вас з гэтым важным дзяржаўным святам.
Канстытуцыя, што з’яў­ляецца Асноўным Законам нашай краіны, увабрала ў сябе пераемнасць і вопыт шматвекавога гістарычнага шляху Беларусі, азнаменавала новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўна­праўным суб’ектам сусветнага супольніцтва.
Для любой краіны Канстытуцыя – найважнейшы атрыбут дзяржавы, сімвал яе годнасці і гонару. І таму паважаць Асноўны Закон – значыць, паважаць сваю краіну і саміх сябе. Давайце будзем памятаць пра гэта, бо толькі пачуццё самапавагі дазваляе нам адчуваць сябе свабоднымі грамадзянамі дзяржавы, у якой мы жывем.
Жыццё чалавека вымяраецца не пражытымі гадамі, а добрымі справамі. Толькі наша сумесная стваральная і плённая праца на карысць роднай Беларусі дазволіць яшчэ больш поўна рэалізаваць нормы і прынцыпы Канстытуцыі.
Ад імя раённага выканаў­чага камітэта, раённага Савета дэпутатаў у гэтае знамянальнае свята хочам пажадаць усім добрага здароўя, шчасця, паспяховай прафесійнай дзейнасці і новых здзяйсненняў дзеля роднай Айчыны.
Старшыня райвыканкама Казімір Лапіч.
Старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Губей.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!