“ФРАНТАВЫ ЭКСПРЭС” ВЯРНУЎ У МАЛАДОСЦЬ…”

Пад такой назвай работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з аўтаклубам аддзела культуры правялі мерапрыемства, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны.
“Франтавы экспрэс”, а гэта быў аўта­мабіль аўтаклуба, даставіў у вёску Гвозніца, у дом інваліда Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Сяргеевіча Мармалюка сябровак яго маладосці з вёскі Збураж – Кацярыну Міхайлаўну Пракапук, Праскоўю Антонаўну Шаўрук і Ганну Іванаўну Міранюк , а таксама яго суседку-аднавяскоўку Настассю Данілаўну Лушчык.
Ветэраны ўспомнілі пра гады вайны, пра тыя пакуты, якія былі звязаны з ёй, разам з Фёдарам Сяргеевічам прайшліся яго франтавымі дарогамі.
Шчырая гутарка не магла абысціся без песень франтавых гадоў, тым больш, што Фёдар Сяргеевіч выдатны гарманіст. Дапамагаў былому франтавіку баяніст Віктар Галавей. Прыгожыя песні вярнулі пажылых людзей у іх ваенную маладосць, закранулі душу і зрабілі сустрэчу проста незабыўнай.
Людміла АЛЕСІК, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома.
НА ЗДЫМКУ: моманты сустрэчы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 13.03.2013 г.

Добавить комментарий


https://zaraz.org.ua

http://avtomaticheskij-poliv.com.ua

www.alfaakb.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!