СТРАТЭГІЧНАЯ ЛІНІЯ ЎЛАДЫ

2013 год у нашай краіне праходзіць пад знакам мадэрнізацыі – трэба бу­дзе выканаць асноўны аб’ём работ па мадэрнізацыі прадпрыемстваў. На месцах – гэта стратэгічная лінія і для мясцовых органаў улады. Аб праграме мадэрнізацыі, аб тым, што будзе зроблена сёлета ў раёне, расказвае старшыня райвыканкама Казімір Лапіч (на здымку).
— Пастаўленая Прэзі­дэнтам задача правільная: для таго, каб карэнным чынам змяніць сітуацыю ў эканоміцы, трэба перш за ўсё змяніць свае адносіны да справы і забяспечыць выкананне планаў па мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Канкурэнцыя на рынку тавараў і паслуг абвастраецца. На старым абсталяванні далёка на паедзеш –прадукцыю высокай якасці можна выпускаць толькі на мадэрнізаваных прадпрыемствах.
Таму з пачатку года ў раёне распрацавана праграма мадэрнізацыі ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый. Рэалізаваць яе, вядома ж, няпроста, бо патрабуецца не адзін дзясятак мільярдаў фінансавых сродкаў. Але ж задачы пастаўлены, іх трэба выконваць. А крытэрыем эфектыўнасці мадэрнізацыі, па словах кіраўніка дзяржавы, павінна стаць дасягненне гадавой выручкі ад рэалізацыі прадукцыі на 1 працуючага не менш чым 60 тысяч долараў.
Праграмай мадэрнізацыі асноўнага нашага прадпрыемства – ААТ “Маларыцкі кансервавагародні­насу­шыльны камбінат” — прадугледжана сёлета ўстанавіць дадатковую лінію па разліву сокаў у пэтбутэльку, чаю для дзяцей. На гэта спатрэбіцца больш за 3 мільёны еўра.
Мадэрнізацыю другога прадпрыемства – Маларыцкай ПМК-20 — плануецца правесці за кошт уласных рэсурсаў. Першыя крокі для абнаўлення матэрыяльнай базы ёсць. Тут мадэрнізуецца раствора-бетонны вузел з тым, каб наладзіць выпуск фундаментных блокаў і перамычак. У будаўнічай арганізацыі абновіцца сёлета і тэхніка. Усё гэта дазволіць павысіць прадукцыйнасць працы, павялічыць аб’ёмы вытворчасці ў цэлым.
Кожная арганізацыя, кожнае прадпрыемства маюць сваю праграму мадэрнізацыі, за выкананне якой адказваюць і райвыканкам, і кіраўнікі ўсіх прадпрыемстваў. Улічваючы тое, што наш раён аграрны, асноўны аб’ём работ па мадэрніза­цыі будзе праведзены ў сельгасарганізацыях. Хачу падкрэсліць, што летась мы шмат зрабілі па рэканструкцыі ферм. А гэта таксама мадэрнізацыя. І сёлета работа па пашырэнню плошчаў ферм бу­дзе працягнута, што дасць магчымасць павялічыць пагалоўе, запрацаваць на поўную сілу ўкараняемым сучасным тэхналогіям. У гэтым годзе праграмай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі прадугледжана завяршэнне будаўніцтва новай фермы на 765 галоў у СВК “Рыта”, пачаць будаўніцтва аналагічнай фермы ў СВК “Макраны”, завяршыць рэканструкцыю фермы на 1000 галоў у СВК “Дарапеевічы”.
Найбольш значным інвестпраектам стане рэканструкцыя Хаціслаўскай фермы ў СВК “Хаціслаўскі”. Тут будзе, па сутнасці, новая ферма. На ажыццяўленне гэтага праекта неабходна больш за 20 мільярдаў рублёў.
Наогул, у раённай праграмы – 2 асноўныя напрамкі: гэта мадэрніза­цыя вытворчасці і мадэр­нізацыя эканомікі. Для нашага рэгіёна найбольш прымальны напрамак – другі. Бо, калі, напрыклад, браць сельскую гаспадарку, то ў нас жа шмат зроблена па мадэрнізацыі ферм, машынных двароў, набыта шмат новай тэхнікі. Таму не трэба губляць тое, што ў нас ёсць, што ў нашых руках. Мадэрнізацыя эканомікі – гэта захаванне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны на існуючай ужо мадэрнізаванай вытворчасці, павышэнне прадукцыйнасці працы, што дазволіць атрымліваць дадатковую прадукцыю, аптымізацыя працоўных рэсурсаў. Трэба дабівацца, каб спецыялісты забяспечвалі тую тэхналогію, якая патрабуецца, якая закла­дзена ў выніку праве­дзенай мадэрнізацыі. На гэта вялікіх фінансавых рэсурсаў не трэба. Чалавечы фактар у мадэрнізацыі эканомікі іграе асноўную ролю. Таму на яго мы будзем больш абапірацца. Гэта той рэсурс, які дапаможа нам забяспечыць выкананне даве­дзеных раёну прагнозных паказчыкаў. Бо калі не будзе трансфармацыі свядомасці ў гэтым плане, вынікі развіцця асобных прадпрыемстваў і эканомікі ў цэлым будуць палавінчатыя. Іншага шляху дабіцца паляпшэння жыцця грамадзян, павелічэння іх даходаў сёння проста не існуе. І гэта трэба не проста ўсвядоміць, але і глыбока адчуць. Як вельмі блізкае, сваё! Бо менавіта на павышэнне жыццёвага ўзроўню нашых людзей і накіравана праграма мадэрнізацыі.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 16.03.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://220km.net

читать далее

www.eurobud.com.ua