Сілы жыцця — ад “Экзона”

У цэнтральнай раённай аптэцы №14 прайшла чарговая акцыя-дэгустацыя ААТ “Экзон” (г. Драгічын). Першае такое мерапрыемства было праведзена некалькі гадоў таму па ініцыятыве Наталлі Ганчарэнка, загадчыцы.
— Сёння “Экзон” займае значную частку фармацэўтычнага рынку Беларусі, — кажа Лізавета Надзеіна, спецыяліст прадпрыемства па маркетынгу. – Мы выпускаем больш за 80 найменняў біялагічна актыўных дамешак, лекавых сродкаў і харчовых прадуктаў не толькі для беларускіх спажыўцоў.На прадпрыемстве, якое выпускае натуральныя лекавыя сродкі,працуе 4 тэхналагічныя лініі па вытворчасці натуральных сіропаў, гематагену, сыпкіх рэчываў і таблетак. Акрамя таго, усё тое, што прапаноўваем пакупніку, абавязкова зарэгістравана ў Міністэрстве аховы здароўя краіны. Смела можна сказаць, што ўся наша прадукцыя эфектыўная, бяспечная і цалкам адпавядае міжнародным стандартам.
У маларытчан выстава-дэгустацыя выклікала сапраўдную цікавасць. Яе наведалі больш за 70 чалавек. Яны атрымалі грунтоўныя кансультацыі па прымяненню біявітамінных комплексаў, рэкамендацыі па ўмацаванню здароўя. Мерапрыемства прадугледжвала і правя­дзенне акцыі: “Купі 2 сіропы “Экзона” – атрымай падарунак!” Наведвальнікі аптэкі актыўна ўключыліся ў яе.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення акцыі-дэгустацыі ААТ “Экзон” у цэнтральнай раённай аптэцы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.03.2013 г.

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews

fashioncarpet.com.ua

Нашел в интернете авторитетный сайт , он рассказывает про велосипед Comanche Orinoco Comp L www.velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!