У гасцях у міліцыі

Вучні 10 класа СШ № 1 г. Маларыты разам са сваім класным кіраўніком Юліяй Іванаўнай Буглак наведалі райаддзел унутраных спраў. У час экскурсіі школьнікі даведаліся аб парадку і арганізацыі работы ўсіх служб і падраздзяленняў міліцыі, тых задачах, якія яны вырашаюць.
Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю слухалі расказ начальніка райаддзела міліцыі Віталя Іванавіча Ганчарука, які распавёў аб прызначэнні зброі і спецыяльных сродкаў абароны, тых сітуацыях, у якіх супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў могуць іх прымяняць.
Разам з тым падлеткі былі папярэджаны аб недапушчальнасці ўчынення правапарушэнняў і злачынстваў. А яшчэ вучні атрымалі поўную інфармацыю аб міліцэйскіх установах адукацыі і ўмовах навучання ў іх.
Святлана ДАМАНСКАЯ, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.03.2013 г. 

Добавить комментарий


renault.niko.ua

mitsubishi asx характеристики

www.velotime.com.ua/category/gornye-velosipedy/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!