Шэсць раўндаў памяці

Падзеі вайны ў Афганістане, пра якія шмат гавораць і цяпер, пакінулі след у памяці салдат-удзельнікаў ваенных падзей, іх родных і блізкіх. Многія прыйшлі з гэтай вайны пасталеўшымі, іх форму ўпрыгожылі ордэны і медалі, а некаторым не давялося вярнуцца ў родны дом.
Каб яшчэ раз напомніць пра мужнасць тых, хто па волі лёсу трапіў у Афганістан, раённы камітэт ГА “БРСМ” разам з аддзелам па справах моладзі райвыканкама правялі інтэлектуальную гульню “Афганістан. Каб памяталі…” Удзел у ёй прынялі каманды СШ № 1 і СШ № 2 г. Маларыта, раённай гімназіі і маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Гасцямі конкурснай праграмы сталі ветэраны “афганскай” вайны Дзмітрый Шышонкаў, Уладзімір Няфёдаў і Уладзімір Пятрухін.
Каманда-пераможца, а ёю стала каманда раённай гімназіі, якая лідзіравала на працягу ўсёй гульні, атрымала грамату і падарунак. А ўсе ўдзельнікі былі заахвочаны салодкімі прызамі.
Лілія ХАТЫНЮК, член раённай арганізацыі ГА “БРСМ”.
НА ЗДЫМКУ: у час гульні.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.03.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.