Падары яму жыццё

На базе раённай гімназіі, СШ №2, Лукаўскай і Олтушскай СШ праходзіла перасоўная выстава для вучняў старэйшых класаў устаноў адукацыі Маларытчыны, якая мела назву “Ратуй узятых на смерць”. Яе арганізатарам выступіла Брэсцкае маладзёжнае культурна-асветніцкае грамадскае аб’яд­нанне “У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцей”.Ініцыіраваў мерапрыемства іерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў раёна, сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама. На 17 інфармацыйных стэндах разам з экскурсійным суправаджэннем наведвальнікі маглі пазнаёміцца з каштоўнай і даступнай інфармацыяй аб зараджэнні жыцця, кантрацэпцыі, абортах і яго выніках для арганізма жанчыны, а таксама аб шкодзе курэння, п’янства, наркотыкаў, якія негатыўна ўплываюць на генетычную будучыню чалавека. Адна з галоўных мэт выставы, – дапамагчы моладзі пазбегнуць дашлюбных адносін, зразумець, чым з’яўляюцца на самой справе аборты, наколькі важна мець моцную, трывалую і паўнавартасную сям’ю ў наш час.
Падары жыццё ненароджанаму свайму дзіцяці. Дай яму шанц пабачыць Божы свет і яго непаўторную прыгажосць. Уратуй таго, каго ты сам прыгаварыў да смерці. Гэта вельмі проста. Такі адзін з асноўных лейтматываў выставы.
Выстава нікога не пакінула абыякавым. Яна прымусіла сур’ёзна задумацца над тым, што жыццё – рэч вельмі крохкая, якую неабходна берагчы з самога моманту зараджэння.
— Аўтарам выставы, дзе акцэнт зроблены ў абарону ненароджаных дзяцей, з’яўляецца Сяргей Часнакоў, кандыдат гістарычных навук, — кажа айцец Віктар Паляціла. – Яна ўжо аб’ехала многа гарадоў Расіі і Беларусі, стала прызёрам шматлікіх конкурсаў. Сапраўды, выстава спрыяе выхаванню маладога пакалення, фарміраванню духоўна-маральных якасцей у вучняў, сістэмы поглядаў і ўяўленняў пра сям’ю і сямейны лад жыцця.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення перасоўнай выставы “Ратуй узятых на смерць”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.03.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий