Завочная экскурсія

Вучні ўстаноў адукацыі раёна мелі ўнікальную магчымасць пабываць на экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці. Праўда, завочнай. На базе раённай гімназіі праходзіла выязная выстава “Памяць, абпаленая вайной”, падрыхтаваная ДзУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Экскурсаводы на працягу амаль гадзіны цікава расказвалі наведвальнікам пра першыя хвіліны Вялікай Айчыннай вайны, аб мужнасці і стойкасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Пачутае дапаўнялася стэндавай выставай, якая размясцілася на 22 планшэтах. На іх можна было ўбачыць самыя гераічныя і трагічныя моманты абароны крэпасці. Нікога не пакідалі абыякавымі копіі фотаздымкаў часоў апошняй вайны, пісьмы, іншыя дакументы сведкаў таго часу. Акрамя таго, выстава знаёміць з поглядамі нямецкага боку на абарону Брэсцкай крэпасці.
Напрыканцы выставы яе наведвальнікам прапаноўваўся прагляд хранікальна-дакументальнага фільма.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ганна Уперовец, малодшы навуковы супрацоўнік комплекса, праводзіць экскурсію для вучняў другой гарадской школы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.03.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Источник:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.