“Марафон” заслужаных

У КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” 6 чалавек носяць ганаровае званне “Заслужаны работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”. Гэта бухгалтар Галіна Карнялюк, вадзіцель Віктар Лямачка, аператар кацельнай гаспадаркі Іван Ханчук, былы майстар, а цяпер пенсіянерка, якая працягвае працаваць, Святлана Маскалёва і аператар кацельнай гаспадаркі Сяргей Русавук. А цяпер да гэтай кагорты знакамітых дабавіцца і ён, Аляксандр Тарасюк, якому напярэдадні прафесійнага свята было прысвоена такое ж званне – “Заслужаны работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”.
28 гадоў працуе Аляксандр трактарыстам у камунальнай службе. Як адзначаюць спецыялісты і прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства, ён адзін з тых, на каго можна паспадзявацца ў любой сітуацыі, хто добрасумленна адносіцца да выканання любых заданняў.
Віншуем Аляксандра Тарасюка з высокай узнагародай і жадаем далейшых поспехаў!
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр ТАРАСЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 23.03.2013 г.

Добавить комментарий


http://best-cooler.reviews

раскрутка сайта
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!