Пуцёўка ў вялікае жыццё

Добрай традыцыяй ужо стала ў Дзень Канстытуцыі, 15 сакавіка, уручаць юным грамадзянам краіны ва ўрачыстай абстаноўцы іх першыя самастойныя дакументы – пашпарты. Гэтае мерапрыемства праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі БРСМ “ Мы- грама­дзяне Беларусі”.
У вялікай зале райвыканкама сабраліся лепшыя з лепшых юнакі і дзяўчаты, якім споўнілася 14-16 год.
Як адзначыла Надзея Пстыга, першы сакратар РК ГА БРСМ, у гэты дзень ва ўрачыстай абстаноўцы пашпарты атрымалі 18 маладых людзей, а таксама 11 чалавек сталі членамі БРСМ і атрымалі білеты. Першыя дакументы маладым уручыў старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Губей, які звярнуўся да юнакоў і дзяўчат: “Канстытуцыя – гэта фундамент дзяржавы, а асноўнае ў ім – чалавек. Сёння вы атрымалі пашпарт, а гэта значыць, у вас павінна яшчэ больш узрасці пачуццё адказнасці. Наша краіна сёння займае годнае месца на міжнароднай арэне, таму мы павінны ганарыцца гэтым і рабіць усё для таго, каб і далей так было. Дзяржава сёння стварае для моладзі добрыя ўмовы для развіцця, таму многае залежыць менавіта ад вас. Вы — наша будучыня, таму не падвядзіце! Лічу, што вам сапраўды пашчасціла, — вы маеце магчымасць атрымаць свае першыя пашпарты ў такой урачыстай абстаноўцы і ў такі важны для краіны дзень. У нас, на жаль, такой магчымасці не было, а таму вы ў гэтым плане шчаслівыя.”
Са словамі пажаданняў да вучняў звярнуўся таксама і намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпены, які пажадаў моладзі поспехаў ў вучобе, перамог, веры ў сябе, а таксама ўпэўненасці на шляху да сваёй мары.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі госці — начальнік аддзела па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Ірына Замарозная і першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Віктар Іваноў. Яны таксама павіншавалі моладзь, пажадалі поспехаў.
Для юнакоў і дзяўчат быў падрыхтаваны святочны канцэрт.
Анастасія Пархамук.
На здымку: “Цяпер я паўнапраўны грамадзянін сваёй краіны”.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 23.03.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


gss.com.ua

https://best-cooler.reviews

eurobud.com.ua/podkrovelnye-plenki/