“НОВЫЯ ЛЯСЫ – НАШЧАДКАМ У СПАДЧЫНУ”

10 красавіка г.г. стартуе рэспубліканская акцыя Міністэрства лясной гаспадаркі РБ “Тыдзень лесу–2010” пад дэвізам “Новыя лясы – нашчадкам у спадчыну”. Накіравана яна на вырашэнне задач, звязаных з аднаўленнем лясоў, навядзеннем парадку ў лясах і добраўпарадкаваннем тэрыторыі ляснога фонду.
“Тыдзень лесу” ў Маларыцкім лясгасе пройдзе з 10 па 17 красавіка 2010 года. Плануецца пасадка лясных культур на плошчы 260 гектараў, стварэнне плантацыі навагодняй елкі, закладка ляснога гадавальніка.
Маларыцкі лясгас запрашае прыняць удзел у добраахвотнай акцыі і ўнесці сваю лепту ў захаванне прыродных багаццяў нашай краіны. Па пытаннях удзелу ў добраахвотнай акцыі можна звяртацца ў лясны аддзел лясгаса па тэлефоне 2-53-45.
Людміла СКОПІНА, намеснік дырэктара ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас” па ідэалагічнай рабоце.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.