“Эрудыты планеты” з раённай гімназіі

У Маскве завяршыўся І міжнародны турнір па інтэлектуальнаму мнагабор’ю сярод устаноў адукацыі Расіі, Беларусі, Украіны, Узбекістана, Малдовы, Таджыкістана, Казахстана, Латвіі, Літвы, Эстоніі… У ім прынялі ўдзел 1296 каманд. Гульні праходзілі ў рэжыме он-лайн у інтэрнэце. Турнір, які стартаваў у лістападзе, складаўся з 4 этапаў. Свае веды можна было праверыць у 4 узроставых групах. Раённая гімназія на ім была прадстаўлена 11 камандамі, 10 з якіх дайшлі да фіналу. Усе каманды да інтэлектуальнага спаборніцтва рыхтаваў Леанід Лук’янчук, настаўнік раённай гімназіі.
-Каманда “Калабкі”, якая складаецца з вучняў 4 “Б” класа, — гаворыць Леанід Ксенафонтавіч, — заняла І месца ў рэспубліцы і 23-е на міжнародным турніры “Эрудыты планеты-2013”. Для нас гэта значны паказчык. Каманда “Растишка” — на 34-м месцы ў выніковай табліцы, “Карандаши” – на 43-м, “Орлята” – на 52-м, “Асарці” – на 59-м. Пытанні арганізатарамі прапаноўваліся з розных галін ведаў: інфарматыкі, геаграфіі, фізікі, медыцыны, эканомікі, бізнесу, палітыкі, мастацтва, матэматыкі, гісторыі, грамадазнаўства, біялогіі, рускай мовы і літаратуры…
Фінал “Эрудытаў планеты-2013”, у якім бралі ўдзел 252 каманды, праводзіўся ў 12 тураў.У кожным з іх за 15 хвілін неабходна было адказаць на 30 пытанняў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Леанід Лук’янчук, адзін з тых на Маларытчыне, хто актыўна падтрымлівае і развівае інтэлектуальны рух сярод эрудытаў і адораных вучняў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 27.03.2013 г.

Добавить комментарий


читать дальше

start-sport.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!