ЧАС НЕ ДЛЯ РАЗВАГ, А ДЛЯ ДЗЕЯННЯЎ

Адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, якое вёў старшыня Казімір Лапіч. У рабоце яго прынялі ўдзел начальнік абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Канстанцін Шэршуновіч і намеснік начальніка абласнога ўпраўлення аховы здароўя Алена Ільяшава.
Першым было разгле­джана пытанне “Аб выніках работы Маларыцкага раённага звяна Брэсцкай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый ў 2012 годзе і задачах на 2013 год”, па якім з інфармацыяй выступіў начальнік райаддзела МНС Мікалай Дубач.
— У мэтах бяспекі жыц­цядзейнасці насельніцтва выкананы немалы аб’ём работ, — адзначыў Мікалай Паўлавіч. – Вялікая пра­філактычная работа дазво­ліла значна палепшыць пажарабяспечную абстаноўку ў раёне.
Аднак, аналізуючы пры­чыны пажараў, як падкрэс­лівалася ў выступленні Мікалая Дубача, нярэдка становіцца зразумелым, што чалавек падчас сам сабе стварае надзвычайныя сітуацыі, ставячы пад пагрозу сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх. Гэта адлюстроўвалася і на слайдах, з якімі маглі пазнаёміцца ўдзельнікі ў час пасяджэння. Захламляльнасць у дамах вяскоўцаў і вакол жылля, п’янства і курэнне ў ложку – асноўныя прычыны пажараў. Здымкі з канкрэтнымі адрасамі пацвярджалі, што гэта так. Найбольш парушаюць правілы пажарнай бяспекі работнікі сельскай гаспадаркі, беспрацоўныя, пенсіянеры. Колькасць пажараў павялічылася ў Хаціслаўскім, Арэхаўскім і Маларыцкім сельсаветах.
Пры абмеркаванні гэтага пытання ўдзельнікі пася­джэння сышліся на адным: патрабуе ўдасканалення работа па ўзаемадзеянню райаддзела па надзвычайных сітуацыях з суб’ектамі прафілактыкі. Усім трэба больш працаваць па выхаванню культуры жыццёвай бяспекі грамадзян.
Абмеркавалі на пася­джэнні і пытанне “Аб мерах па павышэнню якасці і даступнасці стацыянарнай медыцынскай дапамогі, аказваемай насельніцтву раёна”.
З інфармацыяй выступіў галоўны ўрач райбальніцы Пётр Селівонік, які адзначыў, што стацыянарную дапамогу жыхарам раёна аказваюць цэнтральная раённая бальніца, Олтушская ўчастковая, Велікарыцкая сястрынскага догляду бальніцы з агульнай коль­касцю 198 ложкаў. Па профілях найбольшая занятасць ложкаў адзначаецца ў неўралагічным аддзяленні, найменьшая – у інфекцыйным дарослым і рэанімацыйным аддзяленнях. Найбольш каштуе адзін стацыянарны ложак-дзень у рэанімацыйным аддзяленні – 1 мільён рублёў, і нярэдка такія каласальныя сродкі даводзіцца затрачваць на лячэнне пацыентаў, якія трапляюць сюды з алкагольным атручваннем. Гэта праблема, над якой гадамі “б’юцца” медыкі. Але яна застаецца адкрытай.
На працягу трох апошніх гадоў Маларыцкая ЦРБ значна ўмацавалася матэрыяльна – на суму 1 мільярд 860 мільёнаў рублёў закуплена медыцынскага абсталявання. Значна перааснашчаны мед­абсталяваннем аддзяленне рэанімацыі, паліклі­ніка, клініка-дыягнастычная лабараторыя, Лукаўская і Велікарыцкая амбула­торыі агульнай урачэбнай практыкі. Летась дэфібрылятарам з кардыяманіторынгам, апаратам транспартным для штучнай вентыляцыі лёгкіх дааснашчана хуткая медыцынская дапамога. Усё набытае абсталяванне дазваляе, як адзначаў Пётр Міхайлавіч, забяспечыць усімі неабходнымі даследаваннямі для сучаснай дыягностыкі і лячэння пацыентаў згодна з пратаколамі абследавання і лячэння.
Гэта адзін з фактараў, які дазволіў летась знізіць у стацыянары паказчык лятальнасці пры лячэнні пацыентаў працаздольнага ўзросту.
Аднак, як было адзначана на пасяджэнні, якім бы сучасным ні было медыка-дыягнастычнае абсталяванне, нельга спісваць з рахункаў прафесійную падрыхтоўку ўрачоў. Менавіта ад іх залежыць якасць аказанай медыцынскай паслугі.
На пасяджэнні абмеркаваны ход выканання праграмы мадэрнізацыі. Старшыня райвыканкама Казімір Лапіч яшчэ раз акцэнтаваў увагу на тым, што ў мадэрнізацыі 2 шляхі – эканамічны і вытворчы. Галоўнай мэтай мадэрнізацыі павінна стаць эфектыўная работа.
— Квартал мы ўжо адпра­цавалі, — сказаў Казімір Віктаравіч, — а вынікі і ў цэлым, і ў асобных сельгаспрадпрыемствах не радуюць. Не адчуваецца напружанай работы на месцах. Спецыялісты не аналізуюць, як таго патрабуе эканамічная складаемая мадэрнізацыі, вынікі работы за кожны дзень. Пры такіх падыходах эфектыўнай работы не будзе. У некаторых гаспадарках пасля пашырэння плошчаў рэканструяваных ферм не дадалі пагалоўя, запусцілі работу па ўзнаўленню статка, нізкай застаецца якасць кармоў. Адкуль чакаць прадукцыю? А пры нізкіх паказчыках які сэнс далей праводзіць тэхнічную мадэрнізацыю, дарэмна выкідваючы на гэта сродкі.
Кіраўнік раёна адзначыў, што пры падвядзенні вынікаў работы на краса­віц­кім пасяджэнні, калі некаторыя кіраўнікі сельгас­прадпрыемстваў не стрымаюць сваіх абяцанняў па забяспячэнні станоўчай дынамікі, у адносінах іх будуць зроблены аргані­зацыйныя вывады. “Часу для разваг няма, настаў час для дзеянняў”, — падкрэсліў Казімір Лапіч.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 27.03.2013 г.

Добавить комментарий


www.chemtest.com.ua

здесь xn--80adrlof.net

Нашел в интернете интересный веб портал с информацией про международные автоперевозки.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!