Не пакідайце малых без нагляду

Бытавы траўматызм – самы распаўсюджаны. І прычыны яго ў большасці выпадкаў – гэта няўважлівасць бацькоў, якія не толькі пакідаюць дзіця без нагляду, але і пакідаюць у даступных месцах небяспечныя для малога прадметы, не закрываюць вокны і да т.п. Асноўныя віды траўмаў, якія дзеці могуць атрымаць дома, гэта апёк ад гарачай пліты, посуду, стравы, кіпню і г.д., атручванне бытавымі хімічнымі рэчывамі (адбельвальнікамі, мыйнымі сродкамі); паражэнне электрычным токам ад няспраўных электрапрыбораў і да т.п. Летась у раёне быў зарэгістраваны адзін выпадак, калі дзіця ва ўзросце да 3 гадоў выпала з акна 5-павярховага дома з-за таго, што яго пакінулі без нагляду бацькі. На шчасце, малое засталося жывое, хаця атрымала цялесныя пакалечанні.
Хацелася б таксама напомніць, што за неналежнае ўтрыманне дзяцей Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугле­джана крымінальная адказнасць бацькоў: згодна з ч. 2 арышт ці абмежаванне волі на тэрмін да 2 гадоў.
Беражыце сваіх дзяцей, іх бяспека – гэта самае галоўнае.
Святлана ДАМАНСКАЯ, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі.

Опубликовано в «ГЧ» 27.03.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.