Стымул думаць

Маларыцкі райпалівазбыт узначаліў новы кіраўнік — Руслан Міхайлавіч Федарук.
Анкета “ГЧ”
Прафесійны багаж:
Руслан Міхайлавіч нарадзіўся ў Маларыце. У 1994 годзе закончыў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна. Пасля адслужыў у арміі. З 1996 па 1997 гады працаваў настаўнікам у СШ №3 г. Маларыта. Затым да 2001 года працаваў у сістэме адукацыі. З 2001 па 2006 год займаў пасаду кіраўніка накірунку “Кухні. Убудаваная бытавая тэхніка” ў Маскве. У 2006 годзе вярнуўся на радзіму, стаў працаваць намеснікам дырэктара прадпрыемства “Магнум хмель”. З 1 сакавіка 2013 года – дырэктар райпалівазбыту.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Ведаеце, я нават сказаў бы не якасці, а задачы. І ў першую чаргу гэта клопат аб людзях, з якімі працуеш. Патрэбна жыць жыццём калектыву, яго праблемамі, радасцямі. Гэта, на маю думку, дапамагае ўбачыць сябе збоку. А другая задача – ніколі не спыняцца на дасягнутым, не стаяць на месцы. Заўсёды патрэбна ставіць сабе мэты і ісці да іх, а гэтаму трэба вучыцца ўсё жыццё. І, безумоўна, кіраўнік павінен быць ініцыятыўным.
Думкі пасля першых дзён работы:
— Наш калектыў вельмі зладжаны. Кожны ведае сваю справу, прафесійна выконвае службовыя абавязкі. Самае галоўнае зараз для нас — не стаяць на месцы. Не сакрэт: у нашым раёне высокі працэнт газіфікацыі, што ў нейкай ступені ўплывае на нашу дзейнасць. З аднаго боку гэта стварае нам прамую канкурэнцыю, а з другога – прымушае шукаць новыя формы работы з людзьмі, што дапаможа арганізацыі выйсці на новы ўзровень.
Руслану Міхайлавічу 41 год, жанаты, выхоўвае траіх дачок.
Анастасія Пархамук.
На здымку: Руслан Федарук.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 30.03.2013 г.

Добавить комментарий


https://monaliza.kiev.ua

www.citroen.niko.ua

tsoydesign.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!