Госць — пісьменнік

Валерый Квілорыя. Гэтае імя і прозвішча большасці з нас ні аб чым не гаворыць. А вось падлеткам – аб многім. Валерый Тамазавіч – сучасны беларускі дзіцячы пісьменнік. Майстроў пяра сёння шмат. Аднак сярод іх не так і многа тых, каго можна назваць сапраўдным творцам. Паказчыкам гэтага ў першую чаргу з’яўляюцца кнігі аўтара, якія на паліцах бібліятэкі не залежваюцца, за якімі ўзнікае нават чарга. “Прозвішча Валерыя Квілорыя можна смела аднесці да разраду тых пісьменнікаў, — кажа Таццяна Крысіна, намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі, — чые кнігі на Маларытчыне ідуць нарасхват, карыстаюцца попытам”. Валерый Тамазавіч, між іншым, лаўрэат літаратурнага конкурсу “Руская прэмія” (2006г., Масква), лаўрэат Міжнароднага конкурсу дзіцячай і юнацкай літаратуры імя А.М.Талстога (2006г., 2007г., Масква)…
Нядаўна на базе СШ № 2 па ініцыятыве работнікаў раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з пісьменнікам. На яе былі запрошаны вучні 3-4 класаў устаноў адукацыі горада. Мерапрыемства атрымалася яркім, эмацыянальным і насычаным па змесце. З першай хвіліны сустрэчы Валерый Квілорыя па-майстэрску авалодаў увагай дзяцей, бо пачаў цікава расказваць аб прыгодах сваіх герояў Шуркі і Леркі…
Напрыканцы сустрэчы Валерый Тамазавіч расказаў пра сваю літаратурную дзейнасць, адказаў на шматлікія пытанні. Многія вучні набывалі кнігі пісьменніка і бралі ў яго аўтограф.
— Як стаць сапраўдным дзіцячым пісьменнікам? – пацікавіліся работнікі бібліятэкі.
— Трэба пісаць ад душы, весела, захапляльна, з элементамі нечаканасці, — адказаў Валерый Тамазавіч.
Р.S. 10-ці самым актыўным чытачам дзіцячай бібліятэкі Валерый Квілорыя падарыў свае кнігі з аўтографамі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час сустрэчы з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя ў СШ №2.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.03.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Госць — пісьменнік: 1 комментарий

  • 05.04.2013 в 5:31 пп
    Permalink

    самазабойцы

Добавить комментарий


также читайте

progressive.ua/online_store/

www.yarema.ua/rulonnye-shtory/naturalnye