Коратка пра многае, даступна аб важным

У свеце існуе не адзін дзясятак прафесій. Як выпускніку сярод іх знайсці сваю, адзіную? На што арыентавацца ў першую чаргу, што ўзяць пад увагу? На дварэ ўжо сакавік. Самы час канчаткова вызначыцца з будучай прафесіяй. На пытанне: “Кім ты хочаш стаць пасля заканчэння школы?” многія вучні 11 класаў пакуль што не могуць даць адназначны і ўпэўнены адказ.Аднак праблема выбару будучай прафесіі вельмі сур’ёзная і адказная. Наколькі правільным стане ён, выбар, залежыць дабрабыт не толькі канкрэтнага чалавека, але і краіны ў цэлым.
Коратка пра многае, даступна аб важным. Так можна вызначыць галоўную думку Дня прафарыентацыі для вучняў 10-11 класаў, які нядаўна прайшоў на базе СШ №2. Яго арганізатарам выступіла ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама. Больш за 200 чалавек з устаноў адукацыі райцэнтра, Олтушскай, Хаціслаўскай, Велікарыцкай СШ і Ляхавецкага д/с-СШ былі запрошаны на традыцыйнае штогадовае мерапрыемства. Да маларыцкіх юнакоў і дзяўчат пра навучальныя ўстановы прыехалі расказаць прадстаўнікі Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага кале­джа, Брэсцкага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту. Для нагляднасці прысутным былі паказаны мультымедыйныя прэзентацыі.
Любоў Барадзіна, начальнік аддзела занятасці, і Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, акцэнтавалі ўвагу прысутных на тым, што ў нашай краіне людзі любой прафесіі ў пашане, у тым ліку і рабочыя. На рынку працы на сённяшні дзень многія з іх з’яўляюцца запатрабаванымі. Прафесія рабочага, між іншым,заўсёды з’яўлялася гарантыяй праца­ўладкавання і стабільнага даходу. Акрамя таго, стаў­шы высакакласным спецыя­лістам, можна адкрыць і сваю ўласную справу.
У час сустрэчы прагучала думка, што больш эканамічна выгадна спецыяльнасць набыць у прафесійных ліцэях і каледжах, а потым ужо паступаць вучыцца ў ВНУ. Прычына? Малады чалавек набыў прафесію, працуе, забяспечвае сябе сам. Вышэйшую адукацыю можна атрымаць і на завочнай форме навучання. Напэўна, памылкова сцвярджаць, што яна не патрэбна. Аднак сярэднія спецыяльныя ўстановы – гэта зусім не тупік для выпускніка школы. Сёння ж рынак працы ў краіне арыентаваны ў першую чаргу на рабочыя прафесіі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення Дня прафарыентацыі для выпускнікоў старэйшых класаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.03.2013 г.

Добавить комментарий


https://biceps-ua.com/

np.com.ua/torgovaja-mebel-i-oborudovanie.html

www.velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!