Запчасткі ад “Рулявога”

Новы магазін, што адкрыўся напярэдадні свята мужчын па вуліцы Школьная, заўважыла яшчэ здалёк. Выразная шыльда з назвай “Рулявы” нібы шчыра запрашае завітаць у магазін.
Калі ўвойдзеш, у вочы адразу кідаюцца чысціня, парадак, утульнасць. Нават і не падумалася б, што гэта магазін запчастак для аўтамабіляў. Дырэктарам і адначасова прадаўцом гэтага прыватнага гандлёвага прадпрыемства з’яўляецца Аляксандр Барысюк.
Аляксандр Васільевіч у сваёй справе — гандлі аўтазапчасткамі — чалавек не новы. На рынку ў гэтай сферы ён працуе больш за 20 гадоў, таму механізм працы ведае добра.
— Калі вырашыў паспрабаваць адкрыць сваю маленькую справу, то, прызнацца, спачатку было крыху страшна, — успамінае Аляксандр Васільевіч, — таму што зусім мала ведаў пра вядзенне бізнесу. Але з цягам часу прыходзілі вопыт, упэўненасць. Першы наш магазін знаходзіўся (дарэчы, ён і зараз пакуль там дзейнічае) ў будынку райаграпрамтэхнікі. З часам ён стаў для ўсяго нашага асартыменту маленькім. У думках ужо даўно былі планы аб расшырэнні. Так і вырашылі пабудаваць свой уласны магазін. Будаўніцтва хацелася завяршыць як мага хутчэй, каб пачаць працаваць у новых, больш камфортных умовах. Ды і каб людзям было больш прыемна наведацца да нас.
Вядзенне ўласнага бізнесу сапраўды справа нялёгкая, патрэбна сачыць за навінкамі, а таксама добра арыентавацца ў запатрабаванасці тавараў. Аляксандр Васільевіч расказаў, што раней працаваць было крыху прасцей, а зараз канкурэнцыя вялікая.
— Хаця з другога боку, канкурэнцыя – гэта адзін з асноўных фактараў, які стымулюе нас да яшчэ больш плённай працы, — расказвае прадпрымальнік. — Як вядома, сёння ў Маларыце не адзін магазін аўтазапчастак, а таму старацца трэба. Нам сёння дапамагае тое, што на рынку мы даўно і нас шмат хто ведае. Галоўны наш прынцып у працы – прыслухоўвацца да кліентаў, прытрымлівацца іх думкі. Мы працуем на якасць, а таксама стараемся закупляць, безумоўна, якасныя запчасткі. Добрай традыцыяй у нас стала правя­дзенне акцый. Напрыклад, пастаянным пакупнікам прадугледжаны добрыя скідкі.
У “Рулявым” вялікі асартымент запчастак для іншамарак, а таксама масла, фільтраў, хіміі, аксесуараў і іншага. Яшчэ адным плюсам магазіна з’яўляецца тое, што любую запчастку можна заказаць, калі яе няма ў наяўнасці. Чакаць тавар трэба будзе ўсяго 1-2 дні.
Аляксандр Васільевіч на дасягнутым спыняцца не збіраецца. У яго яшчэ шмат планаў на будучае, а самае галоўнае – у магазіне будуць пашыраць асартымент. Спадзяемся, што ўсё задуманае абавязкова стане рэальнасцю. Ну, а нам застаецца пажадаць толькі поспехаў.
Анастасія Пархамук.
На здымку: прыватны прадпрымальнік Аляксандр Барысюк.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 3.04.2013 г.

Добавить комментарий


http://niko-centre.kiev.ua

https://thailand-option.com/the-candlestick-candlestick-technique-you-must-learn-before-trading-binary-options/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!