Ураджай узнагарод

Прадукцыя ААТ “Мала­рыцкі кансервава­гародніна­сушыльны камбінат” сла­віцца далёка за межамі раёна і вобласці.Пытанню якасці на прадпрыемстве надаецца важнае значэнне.Таму яна заўжды высокая. Гэтаму садзейнічае кантроль на ўсіх этапах вытворчасці акрэдытаванай лабараторыяй.З верасня 2005г. на камбінаце дзейнічае сістэма кіравання якасцю харчовых прадуктаў на аснове прынцыпаў міжнароднай сістэмы аналізу рызыкі і кантрольных крытычных кропак (НАССР). Больш таго, у 2008г. ААТ паспяхова прайшло сертыфікацыю вытворчасці дзіцячага плодагародніннага харчавання на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту СТБ ІSO 9001. Высокая якасць дзіцячага харчавання пацвярджаецца ўзнагародамі, атрыманымі на розных конкурсах.
Нядаўна падведзены вынікі конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2012 года, у якім ўдзельнічаў і кансервавагародніна­сушыльны камбінат. Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі былі вызначаны лепшыя тавары.У намінацыі “Прадуктовыя тавары” лепшай стала прадукцыя камбіната. Гэта 3 найменні кансерваў для дзіцячага харчавання: пюрэ з яблыкаў і персіка з цукрам, пюрэ з яблыкаў і маліны з цукрам, пюрэ з яблыкаў і чарніц з цукрам. Пюрэ з яблыкаў і абляпіхі з цукрам прысуджаны статус “Навінка года” ў намінацыі “Прадуктовыя тавары”.
Напрыканцы сакавіка ў абласным выканаўчым камітэце прайшла цырымо­нія ўзнагароджвання лепшых прадпрыемстваў рэгіёна прэміямі Брэсцкага аблвыканкама. У іх ліку — і Маларыцкі кансервавагароднінасу­шыльны камбінат. Таццяна Камянчук, дырэктар прадпрыемства, з рук першага намесніка старшыні аблвыканкама Міхаіла Юхімука атрымала крыштальны сімвал прэміі і дыплом за дасягнутыя значныя вынікі ў галіне якасці прадукцыі, што выпускаецца, і ўкараненне высокаэфектыўных методык кіравання якасцю.
— Гэтая ўзнагарода для нас знакавая, — кажа Таццяна Камянчук. – Да яе мы ішлі не адзін год. Мы пакуль адзіныя ў рэспубліцы сярод прадпрыемстваў, што выпускаюць дзіцячае харчаванне, маем такую ўзнагароду. Сёлета з 26 прадпрыемстваў-прэтэндэнтаў лаўрэатамі абласнога конкурсу стала толькі 6. Улічваецца не толькі якасць прадукцыі, што выпускаецца. Для вызначэння пераможцаў існуе методыка (экспертыза) ацэнкі дзейнасці арганізацый на адпаведнасць крытэрыям прэміі. Улічваюцца фінансавы і эканамічны стан прадпрыемства, экспарт, ахова працы, выкананне прагнозных паказчыкаў, укараненне новых працэсаў і тэхналогій у вытворчасць. Атрымаць прэмію аблвыканкама ў галіне якасці – прэстыжна, ганарова і адказна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Таццяна Камянчук, дырэктар камбіната, і яе дружная каманда.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.04.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.gazon.net.ua

www.techno-centre.niko.ua

oncesearch.com