Юбілейныя царкоўныя даты

У праваслаўным календары Маларыцкага благачыння 2013 год пазначаны адразу некалькімі юбілеямі. Адзін са старэйшых храмаў на тэрыторыі нашага раёна, паводле архіўных звестак, быў пабудаваны ў в.Лукава 360 гадоў таму (ў 1653 г.). Гістарычныя дакументы засведчылі, што ў 1663 г. праваслаўная царква з’явілася і ў в. Макраны. Адметным для Маларыцкай зямлі стаў 1668 г. У той год малітвы Усявышняму сталі адразу ўзносіцца ў некалькіх храмах. Яны былі пабудаваны ў вёсках Олтуш, Радзеж, Арэхава, Гвозніца, Дарапеевічы, Хаціслаў.
На здымку: царква ў гонар Нара­джэння Прасвятой Багародзіцы ў в. Макраны.

Опубликовано в «ГЧ» 6.04.2013 г.

Добавить комментарий


www.ka4alka-ua.com

profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!