“Дырэктар павінен быць эфектыўным кіраўніком”

У Ланской СШ – новы дырэктар. З 27 сакавіка ўстанову адукацыі ўзначаліла Таццяна Касцючык.
Анкета “ГЧ”
Прафесійны багаж:
Таццяна Васільеўна нарадзілася і вырасла ў Жабінцы. Там з сярэбраным медалём закончыла сярэднюю школу, у 1996 г. – з “адзнакай” гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці “Настаўнік гісторыі і палітычна-сацыяльных дысцыплін”. Са жніўня 1996 г. па жнівень 1999 г. працавала настаўнікам гісторыі Олтушскай СШ, пасля (да моманту назначэння на пасаду) — настаўнікам гісторыі Ланской СШ. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Дырэктар сучаснай школы павінен быць эфектыўным кіраўніком. Яму трэба забяспечыць апераджальны характар развіцця адукацыі: ставіць задачы, якія сёння з’яўляюцца важнымі і якія стануць яшчэ больш важнымі заўтра, а таксама павінен умець знаходзіць шляхі іх вырашэння. Дырэктар мусіць адначасова быць педагогам і арганізатарам, валодаць юрыдычнымі і эканамічнымі ведамі, садзейнічаць павышэнню кваліфікацыі настаўнікаў, ствараць умовы для раскрыцця іх творчых здольнасцей. Для стварэння ў школе камфортных умоў навучання яму спатрэбяцца веды педагогікі, псіхалогіі, розных методык. Таксама кіраўніку школы трэба валодаць такімі якасцямі, як прафесіяналізм, кампетэнтнасць, мудрасць у прыняцці рашэнняў, гібкасць, крэатыўнасць, шчырасць у адносінах, павага да падначаленых, настойлівасць, патрабавальнасць і дысцыпліна.
Думкі пасля першых дзён работы:
— Рэзкіх змяненняў пакуль што не адчула. У гэтым калектыве, прафесійным, творчым, працую больш за 13 гадоў. Усё знаёмае і блізкае. Пакуль цікава, кожны дзень з’яўляюцца нейкія новыя планы. Спрабую ўнікнуць ва ўсе накірункі дзейнасці, усё ахапіць. Таму свой працоўны дзень ужо размяркоўваю па-новаму. Буду імкнуцца, каб імідж школы застаўся на тым жа ўзроўні, якім ён на працягу многіх гадоў быў пры Ганне Шпетнай, былым дырэктары.
Таццяна Касцючык замужам, выхоўвае дваіх сыноў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Таццяна Касцючык, дырэктар Ланской СШ.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 10.04.2013 г.

Добавить комментарий


http://tokyozakka.com.ua

https://monaliza.kiev.ua

У нашей фирмы интересный сайт на тематику лабораторный вакуумный насос http://chemtest.com.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!