Вечная памяць

На свеце ёсць тое, пра што ніколі забываць нельга. Сярод гэтага – подзвіг у імя Вялікай Перамогі тых, хто цаною свайго жыцця здолеў спыніць фашызм. Памяць пра іх вечная. Яна застыла па Маларытчыне, як і па ўсёй нашай краіне, у шматлікіх пом­ніках, абелісках, брацкіх магі­лах… У раёне ўзведзена іх многа. Сёння мы працягваем “Эстафету памяці”,  распачатую газетай ў № 24 за 27 сакавіка, і напомнім яшчэ пра некаторыя ўвекаве­чаныя астраўкі памяці.
На вуліцы Саўгаснай у Маларыце знаходзяцца вайсковыя могілкі, якія стаяць на дзяржаўным уліку пад № 4870, дзе захавана 2800 мірных жыхароў горада і раёна, з іх 2789 — вядомых, якія зверскі забіты акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1955 г. на магіле ўстаноўлены абеліск, у 1985 г. – стылізаваная стэла.
На паўночным захадзе в.Хаціслаў, за 1 км ад яе, знаходзіцца Курган Славы на месцы бою воінаў 75-й стралковай дывізіі. Тут 25 чэрвеня 1941 г. быў акружаны і знішчаны артылерыйскі полк гітлераўцаў у колькасці больш, чым 300 чалавек. Тып захавання – брацкая магіла, якая мае памеры 1,5 х 0,5 м. У 1967 г. у гонар воінаў дывізіі быў насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлены абеліск. 25 чэрвеня 2009 г. тут адбылося перазахаванне астанкаў 2 невядомых.
Ля дарогі на Маларыту, за 0,5 км на поўнач ад Хаціслава, знаходзіцца помнік землякам мясцовага значэння – скульптура “Жанчына ў трауры з кветкамі ў руках”. Яна ўзведзена ў 1976 г. у памяць тых 60 воінаў і партызан,  96 мірных жыхароў, што загінулі ў гады вайны ў партызанскіх атрадах і на франтах, і 5 актывістаў, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з ворагамі Савецкай улады.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: помнік землякам непадалёк ад Хаціслава.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.kompozit.ua

www.onlyyou.od.ua

создание интернет магазина недорого
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!