На кансультацыю да тэрапеўта — у аптэку

5 красавіка, напярэдадні Сусветнага дня здароўя, у цэнтральнай раённай аптэцы прайшла акцыя “Ціск пад кантролем”. Маларытчане, наведаўшыся ў аптэку, маглі памераць артэрыяльны ціск, тут жа, на месцы, атрымаць кансультацыю тэрапеўта райбальніцы Алы Сцяпанаўны Шугала, паслухаць парады валеолагаў і набыць па рэкамендацыі ўрача неабходныя лекі для прафілактыкі і лячэння хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Тэме кантролю за артэрыяльным ціскам увага была нададзена не выпадкова. Гіпертанічная хвароба, ад якой пакутуе больш за 40 працэнтаў людзей сярэдняга і пенсійнага ўзросту, лідзіруе па сваіх сумных выніках. Менавіта абыякавыя адносіны да павышанага артэрыяльнага ціску прыводзяць да інфарктаў і інсультаў, і, нярэдка, становяцца прычынай смерці. Таму і стараюцца ўрачы “дастукацца” да кожнага, растлумачыць, як правільна паводзіць сябе, каб пазбегнуць захворвання і тых праблем, якія з ім звязаны.
Мэта акцыі, як адзначыла ўрач-валеолаг райбальніцы Вольга Кавалеўская, данесці да насельніцтва пытанні прафілактыкі, азнаёміць з фактарамі рызыкі, выклікаць матывацыю да таго, каб людзі самі стараліся кантраляваць свой артэрыяльны ціск, памятаючы, што гіпертанічная хвароба небяспечная сваімі вынікамі. У размове з наведвальнікамі аптэкі, якія ахвотна далучаліся да акцыі, медыцынскія работнікі асобы акцэнт рабілі на тым, што чалавек сам здольны абараніць сябе ад многіх праблем. Сярод фактараў, якія негатыўна ўздзейнічаюць на крывяносныя сасуды, ёсць і кіруемыя. Гэта і курэнне, і ўжыванне алкаголю, і высокі ўзровень халестэрыну з-за няправільнага харчавання, і стрэсы. Важна пра гэта ведаць, каб захаваць сваё здароўе.
А вось збалансаванне ў арганізме з самага маленства вітамінаў і мінералаў – пазітыўны фактар ва ўмацаванні здароўя. І забяспечыць правільнае харчаванне дзіцяці дапамагаюць лепшыя ў краіне сокі і пюрэ Маларыцкага кансервавагародніна­сушыльнага камбі­ната. У фае аптэкі ў час акцыі размясцілася выстаўка прадукцыі дзіцячага харчаван­ня. Больш за 15 ві­даў пюрэ, сокаў і нектараў маглі прадэгусціраваць навед­вальнікі аптэкі.
Акцыя, якую правялі разам ра­бот­нікі аптэкі і райбальніцы, яшчэ раз напомніла аб тым, як важна берагчы сваё здароўе, бо гэта багацце, згубіўшы якое, не купіш ні за якія грошы.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 10.04.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Ковер для детской ссылка fashioncarpet.com.ua
https://www.profvest.com

www.alfaakb.com/category/avto-akkumulyatory-forse/