«Удар» стрымала з гонарам

Нядаўна на базе раённай гімназіі прайшоў рэспубліканскі семінар-акцыя “Настаўнік года”, пра які райгазета пісала ўжо. У рамках яго адбыліся адкрытыя ўрокі ў розных класах і па розных прадметах. У нашым 11-ым класе гэта быў урок біялогіі, які вяла пераможца “Хрустальнага жураўля” 2006 года член клуба Ірына Клявец.
Ірына Рамуальдаўна закончыла СШ № 4 г. Смаргоні, потым біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і прыехала працаваць у сваю родную школу.
Яна настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Сёння сярод вучняў Ірыны Рамуальдаўны больш за 50 пераможцаў раённых, 18 – абласных, 4 – рэспубліканскіх алімпіяд, 9 дыпламантаў рэспубліканскіх экалагічных навукова-практычных канферэнцый і конкурсаў. 6 вучняў Ірыны Клявец з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, 98% яе выпускнікоў паступаюць у ВНУ хіміка-біялагічнага профілю.
Ірына Рамуальдаўна не толькі пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у 2006 годзе, але і ўладальнік прэміі і падзякі Прэзідэнта РБ. Ганаровы грамадзянін г. Смаргоні.
…У кабінет педагог прыйшла за 20 хвілін да званка і адразу ж пачала знаёміцца з класам. Пасля першых слоў яе мы зразумелі, што Ірына Рамуальдаўна – чалавек добрага настрою, гаваркая і можа лёгка наладзіць кантакт з вучнямі, у чым мы ў далейшым і пераканаліся. Сам урок праходзіў захапляльна і пазнавальна. Ён значна адрозніваўся ад звычайных урокаў. У нашым класе вучацца 20 чалавек. Большасць з нас ужо вызначыліся, па якіх прадметах мы будзем здаваць ЦТ і куды будзем паступаць. Зыходзячы з гэтага, нас падзялілі на 4 групы. У першую ўвайшлі вучні, якія будуць здаваць біялогію, у другую – матэматыку, у трэцюю – хімію, і ў чацвёртую – гісторыю. Тэма ўрока была “Вірусы”. Ірына Рамуальдаўна цікава і пазнавальна раскрыла гэтую тэму.
Пасля ўрока ўсе як адзін мае аднакласнікі сказалі, што засталіся задаволены. Высокі ўзровень прафесіяналізму педагога, як вядома, пацвярджае тое, наколькі хутка ён можа знайсці свой падыход да кожнага вучня. Ірыне Рамуальдаўне гэта ўдалося за 45 хвілін. Пасля ўрока я пагаварыў з ёю. Яна адзначыла, што ўзровень ведаў вучняў гімназіі высокі. Значыць, гімназія з гонарам стрымала “ўдар” лепшых педагогаў краіны.
Павел КАНАНОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Ірына КЛЯВЕЦ на адкрытым уроку.
Фота Мікалая НАВУМЧЫКА.

Опубликовано в «ГЧ» 10.04.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://gas-energy.com.ua

аккумулятор на запорожец

http://www.profvest.com