“Маларыта – маленькі Парыж”

За 13 гадоў існавання ў краязнаўчым музеі “Спадчына” раённай гімназіі пабывалі вучні не толькі ўстаноў адукацыі Маларытчыны, але і вобласці. У мінулым годзе таксама музей наведала група юных спартсменак-баскетбалістак (24 чалавекі) са спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву № 71 г. Масквы. Нядаўна цікавая і пазнавальная экскурсія была праведзена для 28 падлеткаў з г.Ніжні Ноўгарад (Расія). Усе яны – удзельнікі ўзорнага калектыву выканаўцаў на рускіх народных інструментах “Ніжагародскія лыжачнікі”.
— Мы вяртаемся з міжнароднага музычнага конкурсу, які праводзіўся ў Францыі, — кажа Аляксандр Чарнышоў, памочнік кіраўніка. – У Маларыце затрымаліся на двое сутак, каб адпачыць. Узрост нашых юных музыкантаў – ад 7 да 15 гадоў.
“Ніжагародскія лыжачнікі” – неаднаразовыя лаўрэаты фестываляў розных узроўняў. Са сваімі музычнымі нумарамі яны аб’ехалі паў-Еўропы і амаль усю Расію. Усюды выступленні юных артыстаў праходзілі на “ўра”.Тое ж самае было і ў актавай зале ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, дзе музыкі радавалі гледачоў сваёй творчасцю на працягу гадзіны.
— Нас цёпла сустрэла Маларыта, — прызнаецца Аляксандр Ільіч. – Асобы клопат пра сябе адчулі з боку Станіслава Лешчука, дырэктара, і ўсяго педагагічнага калектыву. На 2 дні мы спыніліся ў інтэрнаце прафліцэя. Тут для нас былі створаны камфортныя ўмовы пражывання. Усім дзякуй за гасціннасць і цёплы прыём.
— Аляксандр Ільіч, а чаму выбралі Маларыту?
— Наш калектыў пабываў у многіх краінах. Многае ўбачылі, пачулі і адчулі. Ёсць што і з чым параўнаць. Маларыта нам адразу падалася своеасаблівым маленькім Парыжам. Хоць сюды мы прыехалі тады, калі надвор’е было халоднае, але адразу адчулі цеплыню сэрцаў маларытчан. У вас ёсць самае важнае – гасціннасць, душэўная далікатнасць, сардэчнасць. У Еўропе такое адсутнічае. А вось у Беларусі, на Маларытчыне, адчулі сябе як дома. Гэта не падманлівы стан, а сапраўдны, натуральны. Душы беларусаў і расіян роднасныя. Лічу, што дзяржаўныя межы паміж нашымі краінамі – гэта чыстая фармальнасць. Пабываць у Маларыце параілі знаёмыя. Нам, сапраўды, пашанцавала. Такая магчымасць выпала – і мы ў вашым райцэнтры. Разам з дзецьмі зазірнулі ў магазіны, наведалі басейн універсальнага спартыўнага комплекса “Жамчужына”, пахадзілі па ціхіх вулачках горада. Маларытчанам можна па-добраму пазайздросціць. Такі цудоўны горад, такая інфраструктура! Не ва ўсіх гарадах можна такое ўбачыць.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: “Ніжагародскія лыжачнікі” пасля экскурсіі ў краязнаўчым музеі “Спадчына” раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 10.04.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Маларыта – маленькі Парыж”: 1 комментарий

  • 16.04.2013 в 11:07 дп
    Permalink

    Дурачкі. параўналі… паздзекаваліся. А нечага ўсіх пры-маць

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.