ЭКЗАМЕН ЗАПОЗНЕНАЙ ВЯСНЫ

“Яшчэ пару дзянькоў і пачнецца…” – з надзеяй заўважаюць земляробы. Стаміліся яны ў чаканні тых дзён, калі вясна, нарэшце, уступіць у свае законныя правы. У СВК “Чырвоны партызан”, як і ў іншых гаспадарках раёна, і тэхніка, і самі людзі даўно гатовы да выхаду ў поле.
— На здзіўленне позняя вясна сёлета. Такой яшчэ не было. Летась у гэтую пару ўсе зерневыя і зернебабовыя культуры былі пасеяны, і мы прыступалі ўжо да сяўбы кукурузы, — адзначае ў размове галоўны аграном СВК “Чырвоны партызан” Міхаіл Наскевіч.
Халады змянілі ўсе планы, прымусілі перагле­дзець ранейшыя графікі. Сёлетняя позняя вясна, аб гэтым добра ведаюць гаспадары лукаўскіх палёў, стане сапраўдным экзаменам, праверкай на гатоўнасць мабілізаваць сілы і ўкласціся пры правядзенні палявых работ у аптымальныя тэрміны. Працаваць трэба будзе ў напружаным рэжыме, бо, калі летась многія работы ішлі адна за другой, сёлета ўсё давядзецца рабіць адначасова: рыхтаваць глебу, уносіць арганіку, сеяць (па 40 гектараў зоймуць на палях гаспадаркі авёс, ячмень і трыцікале, на 115 гектарах будуць пасеяны зернебабовыя, на 800 гектарах размесціцца кукуруза). Разам з тым тэхніка бу­дзе задзейнічана на падкормцы азімых на 815 гектарах, рапсу — на 190 гектарах і сенакосаў і пашы — на 1500 гектарах.
Лукаўскія механізатары з нецярплівасцю чакаюць старту сяўбы. Даўно прыведзена ўжо ў гатоўнасць тэхніка, набыта элітнае насенне яравога трыцікале, ячменю, аўса і кукурузы. Ужо не першы дзень на палі вывозяцца мінеральныя ўгнаенні і арганіка.
Пасеяць, выкарыстоў­ваючы ўсе тэхнічныя магчымасці і працуючы ў дзве змены, плануюць ў “Чырвоным партызане” ў сціслыя тэрміны.
— Галоўнае, — заўважае Міхаіл Пятровіч, вопытны і адукаваны аграном, — каб глеба “выспела”, а за людзьмі справа не стане.
13 гадоў працуе кладаўшчыком у СВК “Чырвоны партызан” Пётр Мікалаевіч Кулічык. За час працы такога, каб у красавіку ўсё насенне было ў складзе, як прызнаецца ён, не памятае. Нічога не зробіш, насенне таксама чакае свайго часу, каб легчы ў зямлю. І гэты час ужо не за гарамі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: кладаўшчык СВК «Чырвоны партызан» Пётр КУЛІЧЫК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 13.04.2013 г.

Добавить комментарий


еще по теме

Узнайте про авторитетный веб сайт про направление велосипед Comanche Lago https://velotime.com.ua
www.renesans-centr.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!