НЕ ПРОСТА ДОБРЫЯ СУСЕДЗІ

Гісторыя,  каханне,  дзеці, агульныя беды і радасці,  агульная славянская культура – усё гэта непарыўна звязвае два народы  дзве краіны – Беларусь і Расію. Пра тое, што значыць для суседніх дзяржаў не проста мірна жыць па-суседску, а быць аб’яднанымі ў саюз з узаемнай зацікаўленасцю ў развіцці, ішла размова на тэматычнай сустрэчы, прысвечанай дзяржаўнаму святу – Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, на якую ў раённую бібліятэку былі запрошаны навучэнцы Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя.
Пасля кароткага гістарыч­нага падарожжа ў гісторыю стварэння саюзнай дзяржавы, а першы дагавор аб стварэнні суполкі дзвюх краін быў падпісаны ў 1996 г.,   бібліятэкары запрасілі да размовы начальніка ідэала­гічнага аддзела райвыканкама Сяргея Строка.
— Разбурыць заўжды лягчэй, чым пабудаваць, — заўважыў ён, расказваючы пра няпросты шлях аб’яднання краін ў саюзную дзяржаву.
І тым не менш на гэтым шляху зроблена многае. Расія і Беларусь не раздзелены мытнямі, беларускія грамадзяне могуць свабодна прыязджаць у краіну-суседку,   жыць у ёй,   уладкоўвац­ца працаваць, набываць маёмасць,  атрымліваць бясплат­ную медыцынскую дапамогу, як і расійскія грамадзяне ў нашай краіне. Урэгуляваны ў дзвюх краінах пытанні з пенсійным забеспячэннем,   моладзь Беларусі і Расіі можа атрымліваць адукацыю ў навучальных установах абедзвюх краін, наладжаны цесныя эканамічныя сувязі, паспяхова рэалізуецца праграма абараназдольнасці дзяржаў.
Яскрава пераканаў у тым,  што два славянскія народы цесна пераплецены паміж   сабою культурай і традыцыямі, роднаснымі сувязямі і агульны­мі гістарыч­нымі падзеямі дакументальны фільм “З табою мы здаўна родныя”. А пасля прагляду відэастужкі ў навучэнцаў была магчымасць падзяліцца сваімі думкамі, задаць пытанні, пазнаёміцца з цікавай літаратурай, якая была прадстаўлена на кніжнай выс­таўцы “Саюз братніх наро­даў”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


optiontradingstrategies.net

https://pofar.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!