Усяму віной — алкаголь

Летась на тэрыторыі раёна было зарэгістравана 1 забойства, а таксама 4 факты нанясення цяжкіх цялесных пакалечанняў. У двух выпадках пацярпелыя памерлі, што таксама фактычна з’яўляецца забойствам.
Не стаў пераломным у гэтых адносінах і 2013 год. Ужо 1 студзеня пажылая жанчына “ўціхамірыла” нажом свайго сужыцеля, калі нанесла яму цяжкія цялесныя пакалечанні. Таксама такія пакалечанні былі нанесены і 8 сакавіка г.г. у ходзе разборкі паміж двума раней знаёмымі сельскімі жыхарамі, якія працяглы час знаходзіліся паміж сабой у непрыязных адносінах.
Што стаіць за ўсім гэтым? Аналіз сведчыць, што ўсё да банальнага проста. Прычына ўсяму адна – алкаголь. Ва ўсіх выпадках альбо злачынца, альбо яго ахвяра, а то і адразу абое знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, прычым гэта было альбо працяглае, днямі і месяцамі, ужыванне алкаголю, альбо яго шчодрая выпіўка. Здаецца, усе разумеюць, што п’янства можа прывесці як да хваробы – алкагалізму, так і да ўчынення якіх-небудзь некантралюемых дзеянняў. Але нехта ўпарта працягвае яго ўжываць, а хтосьці ўпарта працягвае яго вырабляць. Да першых з боку зацікаўленых органаў прымяняецца адміністрацыйны рэсурс – прыцягненне да адказнасці за розныя правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення, разгляд іх на пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку, для тых, хто працуе, разгляд па месцы работы з прыняццем мер грамадскага ўздзеяння, да самых злосных – ізаляцыя ў лячэбна-працоўны прафілакторый, куды ўжо сёлета паехалі 10 жыхароў нашага раёна. Асобы другой катэгорыі ў залежнасці ад характару і цяжкасці правапарушэння прыцягваюцца да адказнасці за выраб, захаванне альбо збыт алкагольнай прадукцыі. Усяго ў 2013 годзе да адміністрацыйнай адказнасці за такія парушэнні прыцягнуты 19 грамадзян, канфіскавана звыш 350 літраў падазронага алкаголю, агульная сума накладзеных штрафаў перавысіла 4 мільёны рублёў. У большасці сваёй вытворцамі і прадаўцамі “зелля” з’яўляюцца людзі сталага і састарэлага ўзросту, якія такім чынам зарабляюць грошы, каб падтрымаць сваіх дзяцей і ўнукаў, не разумеючы, што тым самым спойваюць чужых. У выніку адна бяда нараджае другую, пасля чаго адзін аказваецца ў магіле ці на бальнічным ложку, а другі – у следчым ізалятары.
Хацелася б лішні раз напомніць, што ў райаддзеле міліцыі працуе кругласутачная “гарачая лінія” па прафілактыцы п’янства – 8-01651 2-36-42. Набраўшы гэты нумар, можна паведаміць пра любыя факты ўчыненых супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку звязаныя з насіллем у сям’і, незаконным абаротам алкагольнай прадукцыі. Пры неабходнасці ананімнасць гарантуецца. Грамадзянам, якія прадаставяць інфармацыю, што будзе садзейнічаць раскрыццю злачынстваў, затрыманню злачынцаў, якія знаходзяцца ў вышуку, канфіскацыі вялікіх партый алкаголю, наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, гарантуецца ўзнагароджанне.
Не заўсёды чалавек, падвергнуты хатняму насіллю, гатовы паведаміць пра гэта ў міліцыю. Многія баяцца ў тым ліку і штрафаў, ад якіх можа пацярпець сямейны бюджэт. Таму на тэрыторыі РБ цяпер дзейнічае бясплатная “гарачая лінія” для пацярпелых ад хатняга насілля. Ананімна. Штодзённа з 8.00 да 20.00. Званок са стацыянарнага тэлефона бясплатны. Патэлефанаваўшы на нумар 8-8011008801, можна атрымаць неабходную псіхалагічную і юрыдычную дапамогу.
Эдуард ПАЎЛАЎ, супрацоўнік райаддзела міліцыі.

Опубликовано в «ГЧ» 13.04.2013 г. 

Добавить комментарий


http://artma.net.ua

medicaments-24.com/viagra-sildenafil/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!