Выйгрыш — на 100 мIльёнаў

Многія маларытчане, якія 14 красавіка глядзелі перадачу “Суперлато” на тэлеканале “Беларусь-2” у 19.15, прыемна парада­валіся за Аляксандра Ля­дзінскага, які выйграў 100 мільёнаў рублёў і атрымаў сертыфікат.
— У розныя гульні іграю з 1976 г., — кажа Аляксандр Лядзінскі. — Сваё шчасце не раз спрабаваў у “Ваша лато”, “Спортпрагнозе”, “Кено”… Час ад часу ўсміхаецца фартуна. Памятаю, у 1976 г. у гульні “5 з 36” атрымаў выйгрыш, які тады складаў 2 мае месячныя зарплаты. У студзені 2013 года ў “Спортпрагнозе”выйграў мільён рублёў. Я тады адгадаў лік гульні (2:0) па футболу паміж камандамі “Мілан” – “Барселона”.
— А дзе набылі шчаслівы білет на гульню “Суперлато”?
— Білет па завядзёнцы купіў у Маларыце ў аддзяленні «Беларусбанка» за 3 тыдні да пачатку розыгрышу. 3 сакавіка, як звычайна, сядзеў ля экрана тэлевізара, глядзеў перадачу і закрэсліваў лічбы, якія выпадалі. На выйгрыш асабліва не спадзяваўся. У другім туры мой білет з самага пачатку быў у ліку лідараў.
— Аляксандр Сяргеевіч, а білет сапраўдны?
— Безумоўна (смяецца). Яго вазіў на экспертызу ў Мінск. Праз месяц пацвердзілася яго сапраўднасць. А 10 красавіка запрасілі на здымкі тэлеперадачы.
— Аляксандр Сяргеевіч, з экрана тэлевізара Вы сказалі, што частку грошай патраціце на дабрачыннасць. Гэта, сапраўды, так?
— Я вырашыў, што 3 мільёны перадам на патрэбы Нядзельнай школы пры Свята-Мікалаеўскай царкве г. Маларыты, па мільёну – дваім дзецям-інвалідам. Аднак грошы сваіх адрасатаў знойдуць толькі ў другой палове лета.
— Ці будзеце далей іграць у “Суперлато”?
— Іграў і буду іграць. Як кажуць, спартыўны азарт. А ўсім маларытчанам хачу сказаць: “Іграйце, і вам абавязкова пашанцуе!”
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Аляксандр Лядзінскі, уладальнік выйгрышу “Суперлато” на суму 100 мільёнаў рублёў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 24.04.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий