Якасць — на прылаўку, якасць — у працы

Магазін “Садавіна-гародніна” на Савецкай, 22 райцэнтра. Колькі не заходжу сюды, не перастаю здзіўляцца чысціні, утульнасці, якая пануе тут.Садавіна і гародніна быццам бы толькі што прывезена з саду ці поля. Сюды хочацца заглянуць яшчэ і таму, што тут заўсёды ветліва абслужаць, усміхнуцца і запросяць яшчэ раз прыйсці купіць што-небудзь. Хоць, зрэшты, гаварыць трэба ў адзіночным ліку, бо ў магазіне працуе толькі адзін прадавец. Гэта – Тэадора Крыўчэня.У гандлі яна ўжо амаль 33 гады. Маларыцкае райспажыўтаварыства – адзінае месца працы жанчыны.
У магазіне “Садавіна-гародніна” працую паўтара года. Напрасілася сюды сама.
— А чаму вырашылі стаць прадаўцом?
— Лёс так склаўся. Родам я з Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступала вучыцца ў Гродзенскі медыцынскі інстытут. Здала экзамены, але не прайшла па конкурсе. Для сябе вырашыла, што буду праз год зноў паступаць у тую самую ВНУ. Каб год прайшоў з карысцю, вырашыла набыць спецыяльнасць прадаўца.
Тэадора Тадэвушаўна прывезла дакументы ў Маларыцкае кааператыўнае вучылішча. Чаму так далёка паехала вучыцца ад родных мясцін?
— Я ж рамантык у душы, — кажа Тэадора Крыўчэня. – Захацелася новых эмоцый, знаёмстваў, уражанняў, перамен у жыцці. Ды і было проста цікава ўбачыць на свае вочы, як жывуць на Маларытчыне.
— А што галоўнае ў вашай працы?
— Павага да пакупніка. Лічу, яна заключаецца і ў тым, што тавар на прылаўку павінен быць заўсёды толькі якасны. Мне хочацца, каб той, хто зайшоў у гандлёвую кропку “Садавіна-гародніна”, не расчараваўся, а выйшаў адсюль з жаданай пакупкай. У магазіне ў асартыменце пастаянна ёсць па 10 найменняў садавіны і гародніны, розныя сокі, бакалейныя вырабы, мёд, кансервы і інш.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Тэадора Крыўчэня: “Заходзьце ў магазін па свежую садавіну і гародніну!”
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 24.04.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://ka4alka.com.ua

https://pharmacy24.com.ua

maxformer.com