“Здаровая” акцыя

7 красавіка, у Сусветны дзень здароўя,  у рамках беларускага маладзёжнага руху “Я люблю цябе, жыццё!” у горадзе прайшла акцыя, якую арганізавалі сумесна РК ГА “БРСМ”, аддзел па справах моладзі і раённы тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Вучні СШ №1 — актывісты БРСМ — на гарадской плошчы раздавалі ўсім прахожым падрыхтаваныя тэрытарыяльным Цэнтрам лістоўкі. “Ваш лад жыцця – ваша здароўе”, “Білет у адзін бок”, “Курыць не модна, модна быць здаровым”, “Над безданню ў хмялю” – кожная з лістовак папярэджвала аб той шкодзе, што наносяць арганізму чалавека, асабліва маладому, наркотыкі, алкаголь, цыгарэты. У той жа дзень у гарадскім Доме культуры за “круглым сталом” сустрэліся прадстаўнікі працоўнай моладзі. Размова таксама датычылася тэмы здаровага ладу жыцця.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота Юрыя ВАРАНЧУКА.

Добавить комментарий


https://steroid-pharm.com

www.kokun.net/offers/zyban-generika
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!