Вучыцца, каб вучыць

У раённай гімназіі новы дырэктар. З 15 красавіка ўстанову адукацыі ўзначаліла Ала Закрутная.

Анкета “ГЧ”
Прафесійны багаж:
Ала Аркадзьеўна Закрутная закончыла маларыцкую сярэднюю школу, затым — Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці “Бібліёграф-бібліятэкар вышэйшай кваліфікацыі”. Працавала загадчыкам методыка-бібліяграфічнага аддзела Маларыцкай цэнтральнай бібліятэкі. Другую вышэйшую адукацыю атрымала ў Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А.С.Пушкіна па спецыяльнасці “Настаўнік беларускай мовы і літаратуры”. Працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ №2, намеснікам дырэктара раённага ліцэя, раённай гімназіі. Да назначэння на пасаду выконвала абавязкі дырэктара раённай гімназіі.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Школа назаўжды застаецца ў сэрцы кожнага чалавека. І яна – не проста будынак, гэта – цэлы свет са сваімі законамі. Кожная цаглінка ў ім з’яўляецца важнай і галоўнай. Высунь адну – і ўсё рассыплецца як картачны домік. Таму, лічу, гімназія павінна быць згуртаванай. А кіраваць усім гэтым вялікім домам павінен прафесійны будаўнік-архітэктар – дырэктар. Такім мне і хочацца стаць.
Ала Закрутная пераканана, што менавіта кіраўнік павінен у першую чаргу клапаціцца пра ўзаемаадносіны паміж педагогамі, бацькамі і дзецьмі, ствараць аптымальнае асяроддзе, умовы для работы педагогаў, думаць пра павышэнне іх педагагічнага майстэрства і прафесійны рост. Дырэктар аказвае значны ўплыў на ўсё, што адбываецца ва ўстанове адукацыі.
— Распрацаваць свой стыль кіравання гімназіяй, у якім і будзе праяўленне асобасных якасцяў кіраўніка, — першаступенная задача дырэктара, — кажа Ала Аркадзьеўна.
Думкі пасля першых дзён працы:
— Калектыў раённай гімназіі ведаю добра. За перыяд існавання ўстановы адукацыі набыты багаты педагагічны вопыт, склалі­ся свае традыцыі, сфар­міраваўся стыль узаема­адносін і дабратвор­ны ўнутраны клімат, які садзей­нічае развіццю патэнцыялу ўсіх, хто ўдзельнічае ў адукацыйным працэсе. Калектыў раённай гімназіі – творчы, прафесійны. Ён знаходзіцца ў стане пастаяннага развіцця, удасканалення і руху наперад, пошуку новых форм, метадаў навучання і сістэмы выхавання.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ала Закрутная, дырэктар раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 27.04.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вучыцца, каб вучыць: 1 комментарий

  • 09.10.2013 в 10:03 дп
    Permalink

    Родители! Задумайтесь о психике своих детей!

Добавить комментарий


прокат свадебных платьев

www.mitsubishi.niko.ua/

https://www.best-cooler.reviews