ДАРОГА З ПРЫГОДАМІ

Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Сарока правёў “прамую лінію” з жыхарамі раёна. Ніжэй — рэпартаж з яе.
Раіса Уладзіміраўна Абрамчук, в. Дворышча:
— У нашай вёсцы не абазначаны месцы збору смецця, з-за чаго ўзнікаюць пэўныя праблемы. Ці нельга паставіць смеццевыя кантэйнеры?
— Кантэйнеры для збору смецця ў кожнай вёсцы ўстанавіць пакуль няма магчымасці па прычыне недахопу фінансавых сродкаў. У вашу вёску згодна з графікам кожныя другі і чацвёрты чацвяргі з 11.00 да 12.30 прыязджае смеццявоз. А наконт абазначэння месцаў складзіравання смецця вы маеце рацыю: у КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” шыльдачкі на пляцоўках, дзе яны павінны быць устаноўлены, цяпер абнаўляюцца.
— У мяне яшчэ адно пытанне. Ад новай Дварышчанскай фермы і да павароту на вёску Лазіца ўчастак дарогі вельмі разбіты, увесь у ямках ды калдобінах. Людзям вельмі цяжка на работу дабірацца. Ці адрамантуюць яго калі-небудзь?
— Кіраўніцтву ДРБУ-179 даручана вырашыць гэтае пытанне. Бягучы рамонт гэтага ўчастка дарогі запланавана выканаць сёлета.
Іван Сямёнавіч Цяліпка, жыхар Маларыты, вул. Першамайская, 45:
— Віктар Раманавіч, пытанне, з якім звяртаюся, можна сказаць, ужо з “барадой”, летась яго адрасавалі ў райвыканкам: ці зробяць ачыстку канала па вул. 8 Сакавіка, ці пазразаюць дрэвы? У мінулым годзе абяцалі яшчэ.
— Наколькі ведаю, летась камунальнікі там працавалі. Але калі пытанне застаецца нявырашаным, ім будзе даручана выехаць на месца і навесці там парадак. А мы пракантралюем.
Лідзія Міхайлаўна Яльніцкая, жыхарка в. Арэхава:
— Нам як шматдзетнай сям’і будуюць дом. Узводзіць яго Маларыцкая ПМК-20. Аднак будаўнікі недобрасумленна, а значыць, няякасна выконваюць работы, з-за чаго не могуць прадстаўнікі іншых арганізацый, напрыклад, аддзелачнікі адной з брэсцкіх ПМК, працаваць. У чэрвені трэба дом здаваць, аднак тэрміны яго здачы давядзецца зноў пераносіць, у які раз ужо…
— Пасля планёркі, якая адбудзецца заўтра, да вас выедуць і камунгаснікі, і аддзелачнікі. Думаю, што ў вашай сітуацыі ўсе кропкі над “і” расставім.
Таццяна Іванаўна, маларытчанка:
— Віктар Раманавіч, ведаю, што па нашай вуліцы Школьнай рух грузавога транспарту забаронены…
— Так. І знак устаноўлены адпаведны.
— Аднак і малакавозы, і трактары пастаянна ездзяць па нашай вуліцы, вадзіцелі ігнаруюць правілы.
— Зразумеў. Дзяржаўтаінспекцыі будзе даручана ўзмацніць кантроль за рухам грузавога транспарту.
Аляксандр Клюнчык, г. Маларыта, вул. Вінаградная, 12:
— Віктар Раманавіч, да нашай вуліцы, а яна знаходзіцца ў жылым квартале новай забудовы, дарогу пабудавалі, аднак яна настолькі цяпер разбітая, што кожны раз праязджаеш з якімі-небудзь прыгодамі, “мяне” не раз ужо выцягвалі буксірам.
— Хачу сказаць, што аб’ект да канца не здадзены, і сітуацыя, вядома ж, будзе папраўлена.
Ніна СВІЦЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 27.04.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Стеллажи металлические детальнее на сайте.
http://yarema.ua

www.ry-diplomer.com/diplomy-v-nizhnevartovske