“Дакрануўшыся сэрцам, падарыць надзею”

Акцыя “Дакрануўшыся сэрцам, падарыць надзею” па зборы сродкаў на артапедычную мэблю для раённага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання стартавала ў студзені г.г. З заклікам аказаць фінансавую дапамогу для  набыцця абсталявання,  неабходнага Цэнтру, каб стварыць зручныя ўмовы для заняткаў з дзецьмі-інвалідамі, раённая арганізацыя Беларускага Фонду міру звярнулася да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, індывідуальных прадпрымальнікаў і ўвогуле ўсіх чулых, нераўнадушных людзей. За тыя сродкі, што былі пералічаны на разліковы рахунак абласнога аддзялення беларускага Фонду міру, а ўдзел у акцыі прынялі калектывы школ і дзіцячых садоў раёна, а таксама раённы аддзел адукацыі, раённы вузел паштовай сувязі, СВК “Чырвоны партызан”, было набыта артапедычнае крэсла. Перадаць яго спецыялістам прыйшла ў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання старшыня раённай арганізацыі Фонду міру Жанна Кібальнік.
Першай паспрабавала, ці зручна сядзець у новым крэсле, шасцігадовая Алёна Коцелева. Другі год дапамагаюць работнікі Цэнтра Алёне развіваць яе здольнасці, змагацца з праблемамі, якія ўзніклі з-за цяжкай хваробы. Увогуле, дзяцей, якім неабходна псіхолага-медыка-педагагічная дапамога, як адзначаюць у Цэнтры, у раёне нямала. Больш за 30 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця атрымліваюць у Цэнтры комплексную карэкцыйна-педагагічную дапамогу. Асабліва складана было працаваць педагогам і псіхолагам з дзецьмі, у якіх цяжкая форма дзіцячага цэрэбральнага паралічу. Дзякуючы артапедычнаму крэслу, прыстасаванаму для таго, каб зручна размясціць у ім дзіця, работа значна аблегчыцца. Між  іншым, як адзначаюць спецыялісты, такое крэсла вельмі зручнае і для заняткаў з дзецьмі малога ўзросту, бо кожная частка гэтага крэсла рухомая, а значыць, дае магчымасць рэгуляваць пасадку дзіцяці.
Рэабілітацыйнае абсталяванне, вельмі неабходнае для заняткаў з хворымі дзецьмі, на жаль,  дарагое. Толькі адно артапедычнае крэсла каштуе больш за 2 мільёны рублёў. А таму акцыя “Дакрануўшыся сэрцам, падарыць надзею” будзе працягвацца да канца года. І калі знойдуцца ў раёне спагадлівыя і шчодрыя душою людзі, маленькія наведвальнікі Цэнтра, якім так патрэбна карэкцыйна-развіваючая дапамога,  абавязкова атрымаюць для сваіх заняткаў неабходнае абсталяванне.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: старшыня раённай арганізацыі Фонду міру пераканалася: артапедычнае крэсла сапраўды зручнае для заняткаў дзяцей.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


bcaa on

www.biceps-ua.com

www.pills24.com.ua/dapoksetin-prodlenie-akta/dapoksetin-30-mg/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!