Пад сімвалам мая

Напярэдадні 1 Мая, што па традыцыі адзначаецца, як свята працы, 11 ардэнаносцаў нашага раёна, якія атрымалі ў свой час дзяржаўныя ўзнагароды за працу ў сельскай гаспадарцы, былі ўшанаваны галіновым прафсаюзам. …Разам са старшынёй РК прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Марушавым і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі СВК “Ляхаўцы” Святланай Канановіч уваходзім у двор Мікалая Мікалаевіча Бурштына, былога механізатара, кавалера ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў. — Ваш вопыт і ўклад у развіццё гаспадаркі мы добра памятаем, — адзначае Святлана Віктараўна. – Вы прынеслі адчувальную карысць. Дзякуй Вам за працу. Віктар Марушаў уручае Мікалаю Мікалаевічу канверт ад абкама прафсаюза работнікаў АПК. Шчыра расхваляўся ад добрых слоў працаўнік. — Мікалай Мікалаевіч, такі цёплы вясенні дзянёк. А на работу не хочацца? — А я і не адпачываю, — гаворыць ён. – Дома працую, колькі магу. Вось рыдлёўкай градкі капаю, бо плугам у агарод пакуль не ўлезеш. Цыбульку ўжо з гаспадыняй пасадзілі. Так і цягнуць за сабою ўспаміны. Мікалай Мікалаевіч шчыра дзеліцца сваімі адчуваннямі. Меркамі багацця для такіх, як ён, была толькі праца. 10 гадоў з 30 ён вырошчваў на палях сваёй гаспадаркі бульбу. Працавала спецыялізаванае звяно, у якім Мікалай Мікалаевіч быў звеннявым. Па 300 цэнтнераў тады атрымлівалі – самая высокая ўраджайнасць бульбы ў раёне была ў Ляхаўцах. Мікалай Мікалаевіч добра памятае, з якім нястрыманым энтузіязмам працавалася тады. — Як толькі асушэнне правялі, і ў калгас пачала паступаць новая тэхніка, працавалі суткамі: ноччу глебу апрацоўвалі, днём сеялі, садзілі. — Ну, а заробкі ж былі невялікія? — Тады, каб веласіпед купіць, не з адной зарплаты трэба было адкласці, а цяпер, як паглядзіш – усе на аўтамабілях ездзяць. І хоць тэхніка была не такая энерганасычаная, як сёння, але ніводнага поля не заставалася неапрацаваным. Цяпер жа на зямлі не ўсюды парадак, — з жалем адзначае Мікалай Мікалаевіч. — Мікалай Мікалаевіч, столькі гадоў прайшло, як вы не працуеце больш у гаспадарцы, а прыемна, што памятаюць? Твар яго засвяціўся ўсмешкай, пасвятлеў: — Вядома ж! Прафсаюзы верныя традыцыі ўшаноўваць працаўнікоў, ветэранаў працы. — Людзям вельмі прыемна, у іх слёзы блішчаць у вачах, калі ўручаем падарункі, — гаворыць Віктар Марушаў. – У кожным з нашых сельгаспрадпрыемстваў ёсць ардэнаносцы, якіх мы сёлета ўшаноўваем пад майскім сімвалам. Іх вопыт і талент дазволілі дасягнуць пэўных вяршынь у іх прафесіях і прынесці адчувальную карысць. Хіба можа забыць Маларытчына даярку з СВК “Дарапеевічы” Вольгу Фёдараўну Хамук, трактарыста СВК “Чырвоны партызан” Васіля Серафімавіча Пятручыка, жывёлавода СВК “Ланская” Івана Антонавіча Крэня, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, былога агранома СВК “Хаціслаўскі”, тройчы ардэнаносца Сцяпана Георгіевіча Паўчалюка, даярак СВК “Чарняны” і “Гвозніца” Ніну Данілаўну Ячнік і Ніну Сцяпанаўну Меляшчук, брыгадзіра СВК “Арэхава” Уладзіміра Іванавіча Ярмалюка, вадзіцеля прыватнага прадпрыемства “Савушкіна” Якава Васільевіча Крэня і іншых, якія былі ў той дзень у ліку ўзнагароджаных, і для каго добрасумленная праца была асновай дабрабыту і сям’і, і гаспадаркі. Ніна СВІЦЮК. НА ЗДЫМКУ: старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар МАРУШАЎ дзякуе за працу былому механізатару СВК “Ляхаўцы” Мікалаю БУРШТЫНУ. Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА. Опубликовано в «ГЧ» 4.05.2013 г.

Добавить комментарий


памм альпари

in detail medicaments-24.com

www.avtomaticheskij-poliv.kiev.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!