МАЙСКІЯ ТРЫВОГІ

Намеснік старшыні райвыканкама Эдуард Кандзярэшка правёў “прамую лінію” з жыхарамі раёна. Ніжэй – рэпартаж з яе.
Таццяна Васільеўна Піпко, жыхарка в. Навалессе:
— У нашай вёсцы ў некаторых жыхароў, у тым ліку і ў мяне, не працуе радыёкропка. Мы чулі, што праваднога радыё ўжо не будзе. Мабыць, і радыёкропку адключылі?
— Пакуль правадное радыё, паважаная Таццяна Васільеўна, працуе. Хаця на дзяржаўным узроўні прынята праграма пераходу на лічбавае. А калі пашкоджанні на лініі радыёперадач ёсць, то яны будуць ліквідаваны ў бліжэйшы час.
Аляксандра Васільеўна Уласюк, в. Збураж:
— З райпалівазбыту мне нядаўна прывезлі няякасныя дровы – трэцяя частка іх непаколатыя. А я інвалід.
— Калі гэта так, то сваю памылку работнікі райпалівазбыту паправяць.
Эдуард Пятровіч тут жа звязаўся па тэлефоне з кіраўніцтвам прадпрыемства і папрасіў разабрацца і пракантраляваць сітуацыю.
Васіль Пятровіч, в. Ніколь­ская:
— У нашай вёсцы пражывае каля 100 чалавек. Нам вельмі хацелася б, каб быў свой магазін…
— Гэтае пытанне мы абмяр­коўвалі з кіраўніцтвам раённага спажывецкага таварыства. Такая магчымасць – адкрыць магазін – ёсць. І верагодна, ён пачне працаваць тут ужо сёлета.
Ірына Іванаўна Балюк, г. Маларыта, вул. Энгельса:
— Чаму так дорага каштуюць участкі пад бульбу, што выдзяляе СВК “Хаціслаўскі” гарадскім жыхарам? У сельскіх Саветах расцэнкі намнога меншыя?
— Вам жа зямлю выдзяляюць апрацаваную ўжо, а ў сельскіх Саветах – не. Праўленню гаспадаркі будзе даручана больш дэталёва растлумачыць наконт расцэнак, і Вы атрымаеце пісьмовы адказ.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: намеснік стар­шыні райвыканкама Эдуард КАНДЗЯРЭШКА.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 8.05.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


onlyyou.od.ua

www.top-obzor.com/xiaomi-redmi-note-4x/

steroid-pharm.com/