ПРАМЫСЛОВЫ ФЛАГМАН РАЁНА

 

ААТ “Маларыцкі кансервава­гароднінасушыльны камбінат” быў заснаваны як завод  па вытворчасці сушанай агародніны і бульбы. Сваю першую прадукцыю ён выпусціў у другой палове 1955 г. У 1957 г. нала­джаны выпуск маркоўнага і маркоўна-яблычнага сокаў. Сёння гэта адно з буйнейшых прадпрыемстваў у рэспубліцы па выпуску кансерваў для дзіцячага харчавання і дыетычных харчовых прадуктаў, сокаў, марынадаў з экалагічна чыстай сыравіны, якая не падвергнута генетычнай мадыфікацыі, без кансервантаў, смакавых дамешак, штучных фарбавальнікаў і араматызатараў. Магутнасць кам­біната, дзе функцыяніруе 3 цэхі (кансервавы, дзіцячага харчавання, асептычнага кансервавання), складае 8,5 млн. умоўных слоікаў кансерваў у год, у тым ліку  — 7 млн. дзіцячага харчавання. У сучасны момант ААТ спецыялізуецца па выпуску дзіцячага харчавання гандлёвай маркі “Таптышка”, сокаў і нектараў,  джэмаў і варэння, гароднінных кансерваў. Прадпрыемства выпускае больш чым 150 найменняў прадукцыі, з іх больш за 100 – кансервы для дзяцей.
У 2006 г. згодна з Праграмай “Дзеці Беларусі” тут была праведзена карэнная мадэрнізацыя вытворчасці: пабудаваны новы спецыялізаваны цэх дзіцячага харчавання,  які аснасцілі сучасным імпартным абсталяваннем з элементамі аўтаматызацыі і камп’ютэрызацыі, якое працуе ў аўтаномным рэжыме. Яно дае магчымасць эфектыўна выкарыстоўваць тэхналогіі, якія найбольш поўна захоўваюць вітамінны,  мікраэлемент­ны і мінеральны састаў кансерваў. Акрамя таго,  на прадпрыемстве было ўстаноўлена новае абсталяванне польскай і італьянскай вытворчасці першаснай апрацоўкі сыравіны для вытворчасці пюрэ-паўфабрыкатаў. Магутнасць цэха складае 3-4 млн. ум. слоікаў кан­серваў у год. На ААТ пачата рэканструкцыя, куды будзе інвесціравана 36 млрд. уласных сродкаў камбіната і сродкаў інавацыйнага фонду “Бел­дзяржхарчпрам”.
Тэхналогія, па якой вырабляецца прадукцыя, распрацава­на Навукова-практыч­ным цэнтрам НАН Беларусі па харчаванню. Улічваю­чы спецыфіку вытвор­часці, на камбінаце асаблівую ўвагу ўдзя­ляюць не толькі вытворчаму працэсу,  але і сыравіне,  98% якой купляецца ў беларускіх сельгасвытворцаў. Напрыклад, у нашым раёне спецыяльна для камбіната вырошчваюць кабачкі і моркву 4 СВК, амаль 30% сыравіны пастаўляе мясцовае насельніцтва. Экалагічна чыстыя ягады, садавіна, гародніна закупляюцца  яшчэ ў Брэсц­кім, Кобрынскім, Пружанскім, Камянецкім, Пінскім раёнах. У СААТ “Курант” спецыяльна для прадпрыемства закладзены ягаднік плошчай 17,7 га.
Якасць прадукцыі,  што выпускаецца камбінатам, заўжды стабільна  высокая. Гэтаму садзейнічае кантроль за якасцю на ўсіх этапах вытворчасці акрэдытаванай лабараторыяй. З верасня 2005г. тут дзейнічае сістэма кіравання якасцю харчовых прадуктаў на аснове прынцыпаў міжнароднай сістэмы аналізу рызыкі і кантрольных крытычных кропак (НАССР). У 2008г. ААТ паспяхова прайшло сертыфікацыю вытворчасці дзіцячага плодагародніннага харчавання на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту СТБ ІSO 9001. Высокая якасць дзіцячага харчавання пацвярджаецца атрыманым правам маркіраваць яе знакам “Натуральны прадукт”. На прадпрыемстве асаблівая ўвага надаецца такім тэхналагічным працэсам, як стэрылізацыя, праціранне гароднінасадавіннай масы, тэрмічная апрацоўка, пры­мяненне сістэмы цэнт­ра­лізаванай мыйкі тэх­налагічнага абсталявання.
Камбінат рэгулярна прадстаўляе сваю прадукцыю на рэспубліканскіх і міжнародных спецыя­лізаваных выставах (Масква, Пецярбург,  Кіеў). Кожны год на такіх прадстаўнічых  форумах прадпрыемства традыцыйна “бярэ” 10-12 узнагарод. За 2009 г., напрыклад, заваяна 12 дыпломаў і Крыштальны яблык. Таму прадукцыя камбіната карыстаецца попытам не толькі на ўнутраным рынку, але і за межамі рэспублікі, і на экспарт  адпраўляецца ў краіны блізкага замежжа: Расію,  Украіну, Казахстан. Сёння актыўна прапрацоўваецца пытанне доступу на рынкі краін Прыбалтыкі, Малдовы.

Нядаўнія навінкі
У 2010 г. ужо выпусцілі:
-пюрэ з яб­лыкаў з грэцкімі крупамі і вярш­камі;
— пюрэ з мор­квы з грэцкай мукой  і вяршкамі;
— пюрэ з гарбуза з грэцкай мукой, вяршкамі і вітамінам С;
— пюрэ з морквы і яблыкаў з тварагом;
— пюрэ з яблыкаў і банана з тварагом;
— пюрэ з яблыкаў і ажыны;
— пюрэ з яблыкаў і ажыны з вяршкамі.

Шукайце на прылаўках магазінаў
Сумесна з Інстытутам “Плода­гароднінапраект” РУП “НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі” распрацаваны рэцэптуры асветленых сокаў для дзіцячага харчавання:
-сок яблычны асветлены;
-сок яблычна-грушавы асветлены;
-сок яблычна-малінавы асветлены;
-сок яблычна-вінаградны асветлены;
-сок яблычна-чорнапарэчкавы асветлены.

Факты
— у 2010 г. камбінат працуе ў 3 змены;
— сярэдняя зарплата — 881 тыс. руб.;
— колькасць пастаянных работнікаў — 183 чалавекі;
— на рэкламу затрачана больш чым 102 млн. руб.

Лічбы за 2009 г.
 — выраблена 8939 тыс. умоўных слоікаў кансерваў;
 — экспарт склаў 408 тыс. дола­раў;
 — выручка ад рэалізацыі прадукцыі — 17754 млн. руб.;
 — выпрацоўка на 1 чалавека – 96 млн. руб.

Дасягненні
За перыяд 2005-2009гг. прадпрыемства на розных рэспубліканскіх і міжнародных выставах заваявала больш чым 50 дыпломаў, 10 медалёў, 2 Крыштальныя яблыкі, Залаты кубак.

Думка спажыўца
Яўгенія Кучма, маларытчанка:
-На прадукцыі камбіната выраслі мае дзеці і ўнукі. Многія знаёмыя таксама аддаюць перавагу маларыцкім сокам і пюрэ. Цалкам задавальняе высокая якасць, багаты асартымент. Важным з’яўляецца і той факт, што сыравіна для вытворчасці натуральная.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


источник kompozit.ua

Buy Provinox online

chemtest.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!