ВЫ РАСЦІЦЕ, БЯРОЗЫ…

Свой уклад у прымнажэнне лясоў Маларыцкага лясгаса ўнеслі 386 жыхароў раёна
Школьнікі, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання БРСМ, добраахвотнікі (работнікі райвузла электрасувязі), а таксама работнікі лясніцтваў і лясгаса старанна працавалі на пасадцы бяроз, соснаў, елак, вольхаў, дубоў. Усяго было пасаджана 486 тысяч дрэў на плошчы 92 гектары. Акрамя таго, было ўбрана 7 куб. м смецця, ліквідавана 5 несанкцыянаваных смеццязвалак.
Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у добрай справе!
Наталля КАСЯНЮК, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”.

Опубликовано в «ГЧ» 8.05.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.