«Чакайце мяне дома…»

Абараняць Радзіму — ганаровы абавязак кожнага мужчыны. А каб быць надзейным абаронцам, трэба прайсці школу армейскага жыцця. Дзверы ў гэтую школу для 37 юнакоў з Маларытчыны адкрыюцца вельмі хутка. А пакуль у вялікай зале гарадскога Дома культуры прайшлі ўрачыстыя провады прызыўнікоў у армію. Бацькі, каханыя, сябры і знаёмыя прыйшлі, каб падтрымаць заўтрашніх байцоў, падбадзёрыць іх перад развітаннем з домам.
Служыць дастойна, набірацца жыццёвай мудрасці, быць моцнымі целам і душой, ведаць, што такое сіла зброі і што такое сіла слова, вытрымаць цяжкасці вайсковай службы, быць сумленнымі людзьмі і ніколі не забываць пра родную зямлю, пра тых, хто застаўся чакаць дома, жадалі юнакам намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксей Дзямінскі, благачынны цэркваў раёна Віктар Паляціла. Шчыры бацькоўскі наказ пачулі хлопцы ад бацькі аднаго з прызыўнікоў — Аляксандра Касянюка. Не маўчалі і будучыя салдаты. Ад імя ўсіх, каму неўзабаве давядзецца змяніць свае футболкі і красоўкі на строгую салдацкую форму, Раман Вашэсцюк запэўніў, што юнакі Маларытчыны будуць адказна і годна несці службу і дастойна выканаюць свой абавязак.
— Прызваць на тэрмі­новую вайсковую службу… – урачыста зачытвае Загад Прэзідэнта краіны ваенны камісар раёна Алег Шышацкі. Юнакі атрымліваюць павесткі, падарункі, благаславенне айца Віктара.
Парадаваць прызыўні­коў музычнымі падарун­камі вырашылі артысты ГДК. “Я вярнуся пераможцам” – сімвалічна прагучалі словы песні, якую у падарунак без пяці мінут воінам выканаў юны спявак Ігар Карпук. Сапраўды, каб здаць складаны армейскі экзамен, хлопцам давя­дзецца перамагчы многае: пераадолеўшы цяж­касці, прывыкнуць да новага жыцця, справіцца з сумам па дому, навучыцца быць абаронцам. Але яны ўсё перамогуць, бо ведаюць, што дома іх будуць чакаць…
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час уручэння павестак.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 18.05.2013 г.

Добавить комментарий


автомобильные масла киев

www.best-cooler.reviews/corona-coolers-and-ice-chests-to-make-your-summer-unforgettable/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!