Кропка адліку “зялёнага” жніва

На раённы семінар, на якім ішла размова аб тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў, сабраліся ў мінулую суботу на базе прыватнага прадпрыемства “Савушкіна” кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацый раёна. Ён стаў своеасаблівай кропкай адліку “зялёнага” жніва для ўсіх гаспадарак раёна. 10 дзён адведзена земляробам, каб скасіць травы на плошчы больш чым 10 тысяч гектараў. З траў першага ўкосу неабходна нарыхтаваць 4700 тон сена, 55,5 тысячы тон сенажу. На 1 умоўную галаву жывёлы трэба назапасіць 6,9 цэнтнера кармавых адзінак.
— Сёння, нарыхтоўваючы кармы, мы, па сутнасці, фарміруем праграму развіцця гаспадаркі на будучы год, бо ўзровень развіцця яе вызначаецца кармавой базай. Калі ў гаспадарцы няма чым карміць жывёлу, не будзе і вынікаў, бо шукаць кармы ў іншых гаспадарках і прывозіць іх да сябе – вельмі затратна, — адзначыў, падкрэсліваючы важнасць абмяркоўваемага пытання, старшыня райвыканкама Казімір Лапіч. І ў той жа час кіраўнік раёна падкрэсліў, што ў цэнтры ўвагі павінна быць не толькі колькасць нарыхтоўваемых кармоў, а ў першую чаргу, іх якасць. Калі парушаецца тэхналогія – гаспадаркі спазняюцца з тэрмінамі скошвання і расліны “перарастаюць”, альбо не выконваюцца патрабаванні правільнага захоўвання назапашаных кармоў – апошнія губляюць пратэін і не даюць патрэбнай энергетыкі. А значыць важна арганізаваць кампанію так, каб усе работы ў час “зялёнага” жніва выконваліся своечасова. І тут важная кожная дробязь: і каб тэхніка была на хаду, і каб кожны ў гаспадарцы – ад спецыяліста да механізатара — матэрыяльна быў асабіста зацікаўлены ў канчатковым выніку.
Падрыхтаваныя спецыя­лістамі ўпраў­лення райсельгасхарчу стэнды з табліцамі і дыяграмамі знаёмілі ўдзельнікаў семінара не толькі з запланаванымі і дасягнутымі лічбамі, але і з тымі памылкамі, якія перашкаджаюць эфектыўнай вытворчасці. Да прыкладу, 22% сенажацяў у гаспадарках раёна выкарыстоўваюцца ўжо больш за 5 гадоў. 29% такіх участкаў у “Радзежскім”, 37 – у “Рыце”, 39 – у СВК “Макраны”, 32% – у СВК “Ляхаўцы” і г.д. А на нашых пясчаных землях, як адзначаюць спецыялісты, ужо на чацвёрты год якасных кармоў, багатых бялком, травастоі не даюць, бо са шматкампанентных яны ператвараюцца ў аднакампанентныя, таму што пэўныя расліны выцясняюць іншыя.
Семінар на базе прадпрыемства “Савушкіна” праводзіўся невыпадкова. Гэтая гаспадарка з задачай нарыхтоўкі кармоў спраўляецца стабільна і штогод мае немалы запас апошніх, што дазваляе не толькі забяспечыць патрэбы прадпрыемства, але і выручыць немалыя сродкі. Так, сёлета, “Савушкіна” прадало 2 тысячы тон сенажу, выручыла мільярд рублёў. Гаспадарка мае немалы вопыт не толькі ў нарыхтоўцы кармоў, але і ў правільным іх захоўванні. Гэтым вопытам і дзяліліся спецыялісты, прадэманстраваўшы тры тэхналогіі назапашвання кармоў – нарыхтоўку сенажу ў стрэйчплёнку, сенажную траншэю і рукаў. А старшыня “Савушкіна” Пётр Яцура падзяліўся пэўнымі сакрэтамі выкарыстання кансервантаў, расказаў пра распрацаваную сістэму стымулявання працы, якая напрамую залежыць ад аператыўнага аналізу якасці кармоў.
Пабываўшы на сенажацях гаспадарак раёна і пазнаёміўшыся з тым, як ідзе работа на “зялёным” жніве, удзел у семінары прыняў намеснік старшыні аблвыканкама Якаў Буха­вецкі. Ён выказаў свае заўвагі, указаў на пэўныя памылкі земляробаў раёна, паставіў перад кіраўнікамі сельгасарганізацый канкрэтныя задачы.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час семінара.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.05.2013 г.

Добавить комментарий


adulttorrent.org/category/black

www.adulttorrent.org

создание интернет магазин
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!