Спартыўная сям’я

Нядаўна на базе ўніверсальнага спартыўнага цэнтра “Жамчужына” прайшлі раённыя спаборніцтвы па плаванню ў рамках абласнога фестывалю “Залатая рыбка” на прызы Аляксандры Герасімені. У сямейнай каманднай эстафеце перамогу заваявалі Галоўчыкі: Вадзім Міхайлавіч, Вольга Уладзіміраўна і іх сын Кірыл, вучань 4 “Б” класа раённай гімназіі. Яны былі лепшымі на дыстанцыі 3 х 25 метраў вольным стылем.
Сям’я Галоўчыкаў, у якой выхоўваецца трое сыноў, пастаянна прымае ўдзел практычна ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах, што праводзяцца ў раённай гімназіі. Без іх удзелу не абыходзяцца “Хрышчэнскія спартыўныя вечары”, спаборніцтвы па гандболу, валейболу…
Вадзім Міхайлавіч і Вольга Уладзіміраўна з пачатковых класаў самі актыўна займаюцца спортам, таму і сваіх дзяцей Кірыла, Арсенія і Міхаіла таксама з нараджэння далучаюць да заняткаў фізічнай культурай.
Старэйшы сын Кірыл па прыкладу бацькоў з 2 класа наведвае секцыю па гандболу і ўжо дасягнуў пэўных поспехаў. Нядаўна ён браў удзел у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па гандболу, якія праходзілі ў Брэсце і Слуцку.
***
На рэспубліканскіх спабор­ніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў у рамках фестывалю плавання «Залатая рыбка» ў эстафеце 3х25 м вольным стылем сям’я Галоўчыкаў узнагароджана Дыпломам ІІ ступені.
Мікалай Навумчык.
На здымку: сям’я Галоўчыкаў, пераможца раённага конкурсу “Залатая рыбка”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.05.2013 г.

Добавить комментарий


progressive.ua

www.velotime.com.ua/category/velosipedy-ardis/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!