Цёплае слова

Сям’я — гэта самы вялікі скарб у жыцці кожнага чалавека. Таму і такое добрае свята, як Дзень сям’і, што адзначаецца 15 мая, не магло застацца без увагі. У гарадскім Доме культуры з нагоды яго прайшло святочнае мерапрыемства. На яго былі запрошаны шматдзетныя сем’і, дзеці-інваліды і ўсе жадаючыя. Затым слова ўзяў дырэктар тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мікалай Мішчанка, які павіншаваў усіх са святам, пажадаў моцнага здароўя і каб у кожнага была сям’я. Да прысутных таксама з віншаваннямі звярнуўся і старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка, які заўважыў, што самы шчаслівы той чалавек, што жыве ў добрай сям’і, якая заўсёды прыйдзе яму на дапамогу. Павіншаваць са святам таксама прыйшоў і настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы іерэй Віктар Паляціла. У сваім выступленні ён падкрэсліў, што царква называе сям’ю “малой царквой”, дзе існуюць свае парадкі і традыцыі, а таксама адзначыў, што ў першую чаргу грамадства павінна клапаціцца пра інстытут сям’і.
Затым адбыўся святочны канцэрт, які падрыхтавалі работнікі Дома культуры.
Анастасія Пархамук.
На здымку: у час свята.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2013 г.

Добавить комментарий


https://np.com.ua

https://yarema.ua

городской велосипед
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!