Зацікавіў Міхероўскі лес

Клуб “Гарнізон” г. Брэста вывучае гісторыю 125-га стралковага палка, багатыя матэрыялы пра які сабраны ў музеі Мельніцкай базавай школы.
У краязнаўчым музеі Мель­ніцкай базавай школы ў першай палове мая традыцыйна многа бывае наведвальнікаў. Не стаў выключэннем і сёлетні год. Пётр Ківачук, стваральнік музея і кіраўнік, настаўнік гісторыі, экскурсіі заўсёды праводзіць цікава і захапляльна. Кожны раз даведваешся нешта новае з часоў Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым я пераканаўся нядаўна, калі разам з членамі ваенна-гістарычнага клуба “Гарнізон” (г. Брэст) пабываў на экскурсіі, якая працягвалася больш за гадзіну.
— Цікавы і вельмі патрэбны музей дзейнічае ў Мельніцкай школе, — кажа Алег Грабеннікаў, начальнік штаба ВГК “Гарнізон”. –Пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны Пётр Іванавіч сабраў багаты матэрыял. Годнае месца ў ім адведзена мясцовым падзеям. Такія музеі павінны стаць цэнтрамі грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі. Гісторыю роднага краю неабходна вывучаць і тут, дзе экспануюцца рэальныя сведкі мінулых падзей.
— Алег Уладзіміравіч, як Вы даведаліся пра музей?
— Праз інтэрнэт. Нас зацікавіла, што ў школьным музеі ёсць матэрыял пра падзеі Другой сусветнай вайны. Звязаліся з Пятром Ківачуком. Ён згадзіўся нас прыняць. Клуб “Гарнізон” вывучае гісторыю 125-га стралковага палка, байцы якога пачатак вайны сустрэлі на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Таксама імкнемся бываць на месцах былых баёў. У Маларыцкім раёне нас зацікавіў Міхероўскі лес, дзе ў гады вайны была абсталявана ўзлётна-пасадачная пляцоўка для самалётаў У-2. Менавіта адсюль 15 мая 1944 года вылецела ў Маскву польская дэлегацыя на перамовы са Сталіным.
Канчатковая мэта нашага пешага марш-кідка – Міхероўскі лес. На свае вочы хочам убачыць тое месца, якое ў гісторыі вайны адыграла значную ролю. Пётр Ківачук згадзіўся паказаць былы ваенны “аэрадром”.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий

Seo оптимизация детальнее на сайте.
Сео текст
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!